Нашы выданні 2016 года

Паўстанчы дух. 1812, 1831, 1863 гады на Лідчыне

«Паўстанчы дух. 1812, 1831, 1863 гады на Лідчыне»

Аўтар: Лаўрэш Леанід.

Загаловак: «Паўстанчы дух. 1812, 1831, 1863 гады на Лідчыне».

Вокладка: мяккая.

Колькасць старонак: 243.

Кошт: 10 руб. (пры набыцці па па безнаяўным разліку).

Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

Анатацыя

У кнізе, грунтуючыся на шматлікіх ужо раней друкаваных і архіўных матэрыялах, а таксама на мемуарах таго часу, расказваецца пра падзеі 1812, 1831, 1863 гг. на Лідчыне.

Расказваецца пра найбольш вядомыя прадпрыемствы, якія існавалі ў Гродне ў тыя часы: тытунёвую фабрыку, фабрыкі матацыклаў, ігральных карт, штучнай кавы і мармеладу і многія іншыя.

Кніга будзе карыснай для чытача, які цікавіцца беларускай мінуўшчынай: настаўнікам і вучням агульнаадукацыйных школ, краязнаўцам, навукоўцам, выкладчыкам гісторыі і студэнтам.

З прадмовы выдання

Кожны народ мае ў сваёй гісторыі падзеі, якімі ён ганарыцца. На гэтых невялікіх па часе эпізодах мінулага выхоўваюцца новыя пакаленні грамадзян, яны ўключаны ў кантэкст дзяржаўнай ідэалогіі, на іх прыкладах фарміруецца гістарычная памяць народа. Не выклікае сумненняў, што падобнымі вызначальнымі момантамі айчыннай гісторыі ХІХ ст. былі нацыянальна-вызваленчыя паўстанні і, у першую чаргу, паўстанне 1863 г

У апошнія два дзесяцігоддзі незалежнай гісторыі Беларусі тэматыка падзей 1812, 1831 і 1863 гадоў пачала куды больш актыўна распрацоўвацца нашай гістарычнай навукай. За гэты час былі зроблены спробы іх новай ацэнкі і інтэрпрэтацыі, створаны некалькі абагульняючых прац па дадзенай праблематыцы, выдадзены шэраг зборнікаў па выніках тэматычных канферэнцый. Але нягледзячы на ўвесь паступальны рух наперад у вывучэнні гэтых момантаў нашай гісторыі, тут па-ранейшаму застаецца шмат «белых плямаў». Адным са спосабаў вырашэння тых пытанняў, што паўсталі на шляху вывучэння гэтых падзей, з’яўляецца распрацоўка рэгіянальнай гісторыі. Менавіта падобны падыход дазваляе нібыта праз павелічальнае шкло пабачыць тое, чаго зазвычай не відаць у акадэмічных выданнях і працах прафесійных гісторыкаў. Як вядома, на месцы бывае прасцей разабрацца з нейкай праблемай, убачыць яе спецыфіку, чым з далёкіх кабінетаў.

У дадзенай кнізе прадстаўлены нарысы гісторыі Лідчыны і яе жыхароў у барацьбе за незалежнасць свайго краю, супраць расейскага панавання. Аб’ектам аўтарскага інтарэсу былі абраны падзеі, звязаныя з вайной 1812 г. і паўстаннямі 1831 і 1863 гг.

Франка-расейскі канфлікт 1812 г. нельга лічыць нацыянальна-вызваленчым паўстаннем у традыцыйным сэнсе гэтага слова. Хутчэй за ўсё, ён трапляе пад дадзенае вызначэнне з пункту гледжання тых надзей, якія падарыла для жыхароў нашага краю гэтая падзея. Той энтузіязм, з якім многія суайчыннікі прычыніся да аднаўлення былой дзяржаўнасці, іх удзел у баявых дзеяннях дазваляе нам сёння паставіць гэтую падзею ў шэраг іншых, звязаных з барацьбой за незалежнасць.

     

Спампаваць выданне цалком