Леанід Лаўрэш, «Шэпт пажоўклых старонак»

Леанід Лаўрэш, «Шэпт пажоўклых старонак»

Шэпт пажоўклых старонак

     

Аўтар: Леанід Лаўрэш.
Загаловак: «Шэпт пажоўклых старонак».
Вокладка: мяккая.
Колькасць старонак: 114.
Кошт: 40 руб. (пры набыцці ў нашым офісе*).
Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

     

Анатацыя

У кнізе, грунтуючыся на газетнай інфармацыі, працах гісторыкаў, мемуарах лідзян і архіўных матэрыялах, расказваецца пра падзеі на Лідчыне з 1900 па 1939 гг.

Кніга будзе цікавай жыхарам Лідчыны а ўсім таксама чытачом, які цікавяцца беларускай мінуўшчынай: настаўнікам і вучням агульнаадукацыйных школ, краязнаўцам, навукоўцам, выкладчыкам гісторыі і студэнтам.

     

Фрагмент кнігі «Пра галоўнага лідскага боўдзілу таго часу Яна Боландзя»

Публікацыі ў газетах пачатку ХХ ст. даюць магчымасць пункцірна прасачыць за жыццёвым шляхам нейкага Боландзя – галоўнага і нават легендарнага лідскага падшыванца, пра якога гараджане памяталі праз шмат дзесяцігоддзяў.

Успаміны пра яго аўтар, як краязнавец, запісаў на дыктафон нават у 2012 г., размаўляючы са сваім цесцем, зараз нябожчыкам. Юзаф Юзафавіч сказаў: «Мой бацька пры канцы 1930-х гадоў цікава расказваў пра галоўнага лідскага боўдзілу пачатку XX ст. – Боландзя. Ён быў жахам для яўрэяў і ксяндзоў горада. Неяк убачыўшы ксяндза, які выпадкова праходзіў недалёка ад бардэля, ён пачаў гнаць яго бічом да плябаніі, крычучы пра тое, дзе ён яго нібыта злавіў. Другім разам ён, выпіўшы, учыніў вэрхал у плябаніі фарнага касцёла, і ксёндз-дэкан папрасіў суседзяў замкнуць яго ў «трупярні» – памяшканні злева ад галоўнага ўваходу ў фарны касцёл, дзе ў той момант знаходзіліся дзве труны, з нябожчыкам і нябожчыцай, якіх павінны былі заўтра адпяваць. Ачомаўшыся, Боландзь палажыў у адну труну на нябожчыцу нябожчыка і ўцёк. Назаўтра, пры поўным касцёле адчынілі вечка труны... Вэрхал, які ўчыніла радня нябожчыцы, помнілі і праз шмат гадоў».

У Віленскім архіве ёсць справа, якая датычыць нашага героя: «Предварительное следствие судебного следователя Виленского окружного Суда 1-го участка Лидского уезда. По делу о разбойном нападении на шоссе Лида – Гродно в ночь с 24 на 25 траўня 1910 г., 1630, 1632, 1634 ст. Ул. О нак.». З гэтай справы пра Яна Боландзя даведваемся, што «10 красавіка 1873 года ў Лідскім рыма-каталіцкім парафіяльным касцёле ахрышчана немаўля па імені Ян ксендзам Юльянам Калантаем са здзяйсненнем усіх абрадаў сакраманту. Дваран Яна і Евы з Дашкевічаў Боландзяў, законных мужа і жонкі сын, які нарадзіўся гэтага года 3 красавіка ў г. Ліда. Хрышчонымі бацькамі былі дваране Войцех Хруль і... (неразборліва) жонка Аляксандра Вярцінкага».

Не абыходзіла «прыгоды» Боландзя і краёвая прэса. У студзені 1906 г. «Кур'ер Літоўскі» пісаў: «У мясцовай бальніцы здзейснена страшнае забойства. У 3-й гадзіне ночы забіты нямы шляхціц Кулеша, які знаходзіўся там на лячэнні. Абставіны забойства наступныя. З канца лістапада на горадзе пачала хадзіць невядома кім пушчаная гаворка пра тое, што нейкі пан Боландзь збіраецца арганізаваць яўрэйскі пагром. Гаворка гэтая не мела ніякіх падстаў, але моцна закранула яўрэйскае насельніцтва горада. Панічны страх дайшоў ды вышэйшага напружання 5 снежня. Падаваліся сігналы трывогі, былі зачыненыя ўсе яўрэйскія крамы». Увечары таго ж дня 20 яўрэяў напалі на Боландзя і збілі яго сталёвымі прутамі, потым паранілі стрэламі з рэвальвера (у нагу, руку і ў бок). Боландзь страціў прытомнасць, а нападнікі, вырашыўшы, што ён забіты, палажылі яго ў дрожкі і загадалі фурману завезці дадому. Аднак ён выжыў, і яго адвезлі ў гарадскую бальніцу, дзе пацярпелы пачаў хутка здаравець. Наведвальнікі паведамілі Боландзю, што сябры «Бунда» пастанавілі яго забіць. «Боландзь насцярожыўся… У сярэдзіне снежня ў бальніцу з маёнтка Мікянцы прывезлі нямога шляхціца Л. Кулешу, ён ляжаў у той жа палаце… Увечары 19 снежня з дазволу адміністрацыі Боландзь памяняў ложак, але застаўся ў той жа палаце. Каля 3-х гадзін ночы ён пачуў крокі трох мужчын. Незнаёмцы падышлі да ложка, на якім ён раней ляжаў, і ўбачыўшы, што ложак пусты, падышлі да ложка, на якім, накрыўшыся з галавой, спаў Кулеша. Нападнікі нанеслі Кулешы 9 ран стылетам, Боландзь усё бачыў і ляжаў ні жывы ні мёртвы. Здзейсніўшы забойства, мужчыны хутка пакінулі шпіталь… пачаўся перапалох. Праз гадзіну ў бальніцы з'явілася паліцыя. Вядзецца следства»...

Спампаваць змест выдання

     

     

*Сайт usp.by не з'яўляецца інтэрнэт крамай.
Мы ажыццяўляем раздробны гандаль нашай прадукцыяй у нашым офісе, размешчаным па адрасе: г. Гродна, вул. Карла Маркса, 11.
На сайце прадстаўлены каталог нашых кніжных выданняў; на ім адсутнічаюць: кошык заказаў, магчымасць замовы online, аплата за тавар дыстанцыйным шляхам.
Набыццё нашых выданняў, прадстаўленых у каталогу нижэй, магчыма ў нашым офісе.
Спосабы аплаты: наяўны разлік, банкаўская карта, безнаяўны разлік.