Нашы выданні 2018 года
Аляксандр Агееў і др., «Шляхамі БНР: Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі»

Аляксандр Агееў і др., «Шляхамі БНР: Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі»

Шляхамі БНР: Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі

     

Аўтары: Аляксандр Агееў, Юрась Бачышча, Ірына Лаўроўская, Валянціна Лебедзева, Ігар Пушкін, Іна Соркіна, Захар Шыбека, Сяргей Харэўскі, Андрэй Чарнякевіч.
Загаловак: «Шляхамі БНР: Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі».
Вокладка: мяккая.
Памер: 210x150 мм.
Колькасць старонак: 155.
Кошт: 10 руб. (кошт арыентыровачны, пры набыцці ў нашых гандлёвых партнёраў).
Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

     

Анатацыя

У калектыўнай манаграфіі тэма Беларускай Народнай Рэспублікі прадстаўлена скрозь прызму лакальнай гісторыі. Разглядаюцца падзеі, асобы, адрасы, звязаныя з гісторыяй БНР ў Вільні, Мінску, Гродне, Магілёве, Брэсце, Гомелі, Слуцка-Капыльскім рэгіёне.

Аўтары шукаюць адказы на шэраг актуальных пытанняў. Чаму Вільня не стала сталіцай БНР? З якімі будынкамі сённяшняй сталіцы Беларусі звязаныя першыя дні абвяшчэння БНР? Што дае падставы называць Магілёў усходнім фарпостам БНР, а Гродна – яе другой сталіцай? Якія асобы і адрасы звязаныя са змаганнем за беларускую незалежнасць у Брэсце? Які ўнёсак Гомельшчыны ў беларускі рух 1917– 1918 гадоў? Якія мясціны ў сучаснай Беларусі нагадваюць пра гераічнае змаганне за БНР Слуцкіх паўстанцаў? Якія невядомыя раней матэрыялы пра беларускіх дзеячаў і гісторыю БНР можна адшукаць у архівах і музеях Вільні?

Адрасуецца шырокаму колу чытачоў – усім, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй. Матэрыялы кнігі дапамогуць у распрацоўцы экскурсійных маршрутаў па мясцінах БНР.

     

Спампаваць змест выдання