Нашы выданні 2018 года

Aльбом «Кароткая фотахроніка пажарнай службы Гродзеншчыны»

Альбомы «Кароткая фотахроніка пажарнай службы Гродзеншчыны»

Аўтар: Ірына Качан, дырэктар Музея гісторыі пажарнай службы г. Гродна.

Загаловак: Aльбом «Кароткая фотахроніка пажарнай службы Гродзеншчыны».

Вокладка: цвёрдая.

Колькасць старонак: 168.

Памер: А5 (210x150 мм), альбомны.

Кошт: 25 руб. (пры набыцці па па безнаяўным разліку).

Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

Анатацыя

Да 165-годдзя пажарнай службы Беларусі ў выдавецтве «ЮрСаПрынт» з’явілася новае выданне - альбом «Кароткая фотахроніка пажарнай службы Гродзеншчыны». Яно складаецца з больш чым 150 унікальных фотаздымкаў, гравюраў і малюнкаў, якія ахопліваюць час з сярэдзіны ХІХ па другую палову ХХ стагоддзяў.

У мінулыя часы, калі асноўная забудова населеных пунктаў была драўляная, барацьба з агнём з’яўлялася абавязкам усіх жыхароў. Нездарма, гэтае змаганне знайшло адлюстраванне нават у мініяцюрах “Радзівілаўскага летапісу”. Для хутчэйшай лакалізацыі пажараў у рысе горада выкарыстоўвалі нават гарадскую ратушу, якая мела назіральную вежу.

Альбомы «Кароткая фотахроніка пажарнай службы Гродзеншчыны»

У сувязі з ростам гарадоў ужо ў перыяд Расійскай імперыі была створана асобная пажарная служба. Яе пачатак быў пакладзены 17 красавіка 1853 года, калі імператар Мікалай ІІ зацвердзіў “Нармальны табель складу пажарнай часткі ў гарадах”. Згодна яму было прынята рашэнне аб стварэнні пажарнай службы, якая павінна была ахапіць 461 горад Расійскай імперыі. У кожным з іх распрацоўваўся штат пажарных частак з ліку “людзей вайсковага ведамства”. 18 красавіка 1853 года праект штата быў зацверджаны для Гродна, Брэста і Беластока, дзе пажарныя каманды павінны былі складацца з брандмайстра, старэйшага і малодшага унтэр-брадмайстраў і 36 шэраговых. Для іх утрымання вызначалася сума ў 4 тысячы рублёў, якія павінны былі збірацца як з гарадскога прыбытку, так і страхавога збору.

Альбомы «Кароткая фотахроніка пажарнай службы Гродзеншчыны»

Днём жа пажарнай службы ў Беларусі лічыцца 25 ліпеня. Гэтае свята было зацверджана Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 1994 года. У яго аснову пакладзена рашэнне аб стварэнні пажарнай часткі ў Мінску, якое Мінскае губернскае праўленне і Мінская гарадская дума прынялі 25 ліпеня 1853 года.

За 165 гадоў свайго існавання пажарная служба Беларусі дасягнула вялікіх поспехаў і перажыла розныя этапы ў сваім развіцці. Менавіта аб гэтым сведчаць здымкі з архіваў вядомых калекцыянераў Беларусі і далёкага замежжа, а таксама з фондаў экспазіцыі гісторыі пажарнай службы г. Гродна. Напрыклад, у альбоме шмат фотаздымкаў дабраахвотных пажарных дружынаў міжваеннага часу, сярод якіх былі і жаночыя самарыцянскія дружыны мястэчка Крынкі і Шчучына. Задачаю такіх аб’яднанняў лічылася “неабходнасць падрыхтаваць новы тып жанчын – вытрыманых, энергічных у справах, асэнсаваных у мэтах, гатовых у любы момант адгукнуцца на заклік Айчыны”. Усяго на 1935 год колькасць такіх дружын у Беластоцкім ваяводстве, у якое ўваходзіла Гродзеншчына, дасягнула 42 дружыны (435 жанчын).

Альбомы «Кароткая фотахроніка пажарнай службы Гродзеншчыны»

Шматлікія фотаздымкі распавядаюць пра фарміраванне прафесійных пажарных частак у савецкі час не толькі ў Гродне, але і Слоніме, Дзятлаве, Казлоўчыне, Шчучыне, Мастах, Навагрудку і іншых населеных пунктах. На старых здымках шмат цяперашніх ветэранаў пажарнай службы. У той час яны толькі пачыналі працоўную дзейнасць, якая праходзіла ў пастаянных трэніроўках, накіраваных як на прадухіленне, так і падрыхтоўку да тушэння пажараў.

Альбом «Кароткая фотахроніка пажарнай службы Гродзеншчыны» будзе цікавы ўсім, каму неабыякавая гісторыя Гродна і Гродзеншчыны.