
Гадавік студэнцкага навукова-даследчага гуртка “НіКа”. Том 2
Рэдактар: С. А. Піваварчык.
Рэдкалегія: А.С. Горны, А.Д. Гаршкоў.
Загаловак: Зборнік навуковых артыкулаў «Гадавік студэнцкага навукова-даследчага гуртка “НіКа”. Том 2».
Вокладка: мяккая.
Колькасць старонак: 102.
Анатацыя
Выданне падрыхтавана ў рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2016-2020 гг. «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства» (навуковы кіраўнік - член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар А. А. Каваленя) падпраграмы № 1 «Гісторыя і культура» (навуковы кіраўнік - кандыдат гістарычных навук, дацэнт В. В. Даніловіч).
У зборніку прадстаўлены навуковыя артыкулы студэнтаў і магістрантаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы. Асвятляюцца актуальныя праблемы айчыннай і ўсеагульнай гісторыі, у тым ліку пытанні археалогіі і гістарыяграфіі.
Будзе карысны навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, аспірантам, магістрантам, студэнтам, усім, хто цікавіцца гісторыяй.


