Выдавецтва «ЮрСаПрынт» Гародня
Нашы выданні 2018 года
Леанід Лаўрэш «Генерал, які дайшоў да Беларусі»

Леанід Лаўрэш, «Генерал, які дайшоў да Беларусі»

Генерал, які дайшоў да Беларусі

     

Аўтар: Леанід Лаўрэш.
Загаловак: «Генерал, які дайшоў да Беларусі».
Вокладка: мяккая.
Памер: 140x200 мм.
Колькасць старонак: 154.
Кошт: 8 руб. 50 кап. (кошт арыентыровачны, пры набыцці ў нашых гандлёвых партнёраў).
Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

     

З прадмовы выдання («Ад аўтара»)

З канца 2000 г. я дакладна ведаў, што сям'я генерала Кіпрыяна Антонавіча Кандратовіча гаспадарыла ў маёнтку Гародна на Лідчыне (зараз – Воранаўскі р-н). Увесну 2000 г. мы з сябрамі выехалі ў краязнаўчую вандроўку і амаль што першы апытаны намі жыхар Гародна (Пагородна) накіраваў нас да Уладзіслава Янавіча Струкеля (1916–2008?), чалавека, які яшчэ хлопчыкам служыў у маёнтку Кандаратовічаў, а ў 1932 г., як служка, ўдзельнічаў у пахаванні генерала.

У 1998 г. ён паказаў унуку генерала Кандратовіча Джорджу Рэйнi месца пахавання на расцярушаных лідскіх праваслаўных могілках і потым удзельнічаў у перазахаванні парэшткаў у Воранава на гарадскіх могілках.

Уладзіслаў Янавіч расказаў нам пра тое, што помніў пра жыццё маёнтка Гародна ў 1930-х гг. і падрабязна апісаў месца на воранаўскіх могілках, дзе трэба было шукаць магілу. Пафатаграфаваўшы парк і капліцу маёнтка, мы паехалі ў Воранава і хутка знайшлі магілу генерала. Інфармацыя, якую захоўваюць файлы першых здымкаў магілы беларускага генерала лічбавай камерай, сведчаць, што яны былі зроблены 17 сакавіка 2001 г. у 13.12. Стоячы тут, мы ўсведамлялі, што ўпершыню з 1930-х гг. над магілай генерала ад інфантэрыі знаходзяцца людзі, якія прыйшлі, каб запаліць знічку і аддаць даніну памяці і павагі выбітнаму дзеячу БНР, аднаму з тых, хто зрабіў нашу Бацькаўшчыну незалежнай...

За апошні час у мяне назапасілася шмат новай інфармацыі, што і прымусіла паклапаціцца пра другое, пашыранае і перапрацаванае, выданне кнігі пра земляка. Добра, што кніга выходзіць у 100-гадовы юбілей абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі – падзеі, з якой пачалася незалежнасць нашай Радзімы і да якой Кіпрыян Кандратовіч мае самае непасрэднае дачыненне.

     

Спампаваць змест выдання

Спампаваць прадмову выдання («Ад аўтара»)