
Трэцяя кніга прыгодніцкага рамана «Прастрэлены талер»
Аўтар: Аркадзь Ліцьвін.
Загаловак: «Прастрэлены талер», кніга трэцяя.
Вокладка: мяккая.
Колькасць старонак: 298.
Памер: А5 (210х150 мм).
Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.
Анатацыя
Трэцяя кніга завяршае прыгодніцкі раман «Прастрэлены талер», прысвечаны ідэі вяртання беларускай шляхты ў чытацкі свет.
Раман ахоплівае падзеі ў Рэчы Паспалітай ад смерці караля і вялікага князя Яна ІІІ Сабескага ў 1696 г. да трагічнай братазабойчай бітвы дзвюх палітычных груповак шляхты Вялікага Княства Літоўскага пад Алькенікамі ў лістападзе 1700 г.
Нягледзячы на здавалася б кароткі прамежак часу, Аркадзю Ліцьвіну (Аркадзю Жукоўскаму) удалося паказаць, наколькі насычаным быў той перыяд, які шмат у чым прадвызначыў трагічныя наступствы будучай Паўночнай вайны.
Першая кніга рамана «Прастрэлены талер» пабачыла свет у 2013 г. Другая і трэцяя з’явіліся ў 2018 г.
Кніга можа зацікавіць ўсіх, хто неабыякавы да беларускай гісторыі.

УСТУП да першай кнігі
Для Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў XVII стагоддзе было эпохай бесперапынных войнаў, рокашаў і канфедэрацый. Галоўнай сілай ва ўсіх гэтых падзеях была шляхта Кароны і Вялікага Княства.
ВКЛ – наша гісторыя, бо мы, беларусы, мелі ў ёй самы значны ўдзел, якое б найменне тады не насілі. Шляхце Кароны прысвечана вялікая навуковая і мастацкая літаратура. Беларуская ж выглядае як падвешаная ў паветры.
Нібы няма і не было за ёй нацыі (этнічнай ці палітычнай). Нібы ўзнікла невядома як і дзеля чаго. Польскія даследчыкі і літаратары, па большасці, прызнаюць ёй дапаможную ролю. А беларускія найчасцей паводзяць сябе так, нібы беларусам шляхецкае саслоўе і ўсё ім здзейсненае не належала і не належыць.
