Выдавецтва «ЮрСаПрынт» Гродна

Нашы
выданні
2019 года

Руслан Кулевiч
«Горад адзін, успаміны розныя: Гродна 1930-40-х вачыма жыхароў»

Руслан Кулевiч, «Горад адзін, успаміны розныя: Гродна 1930-40-х вачыма жыхароў»

Горад адзін, успаміны розныя: Гродна 1930-40-х вачыма жыхароў

     

Аўтар: Руслан Кулевіч.
Загаловак: «Горад адзін, успаміны розныя: Гродна 1930-40-х вачыма жыхароў».
Вокладка: мяккая.
Колькасць старонак: 116.
Тыраж: 600 экз.
Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

     

Анатацыя

Кніга змяшчае ўспаміны шаснаццаці жыхароў Гродна пра перыяд 1930–1940 гг., а таксама фотаздымкі з іх сямейных архіваў і выявы тагачаснага горада. Героі рас па-вядаюць гісторыі свайго дзяцінства і юнацтва, апісваюць падзеі пры зменах ула ды і штодзённае жыццё гараджан.

Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

     

Уступ

У аснову гэтай кнігі пакладзены ўспаміны шаснаццаці жыхароў гора да Гродна, якія перажылі ў сваім дзяцінстве і маладосці сур’ёзныя цяжкасці. Такія, што нам, сучасным людзям, складана ўявіць. Гэта неаднаразовая змена ўлады, вайна, зняволенні, пагромы, прымусовыя работы і высылкі. І ўсё гэта адбывалася ў адным горадзе ў перыяд з сярэдзіны 1930-х гадоў да заканчэння Другой сусветнай вайны. Некаторыя гісторыі незвычайныя і ў сваім родзе ўнікальныя, бо раней пра падобныя выпадкі ў Гродне не даводзілася чуць нават гісторыкам. Кожная старонка гэтай кнігі распавядае пра пэўны перыяд з жыцця адной гродзенскай сям’і. Я паспрабаваў падаць для вас гэтыя ўспаміны даступна і зразумела, а з дапамогай фотаздымкаў паказаў, як гэтыя людзі выглядалі ў міжваенны, ваенны час і на момант інтэрв’ю.

Кнігу назваў “Горад адзін, успаміны розныя”, бо ўсе рэспандэнты жылі ў адным горадзе, але маюць часам зусім рознае стаўленне да адных і тых жа падзей, розныя ўспаміны. Многія распавядаюць пра прыход саветаў у верасні 1939 года, мясцовых яўрэяў, якія складалі палову насельніцтва міжваеннага Гродна. Успамінаюць, як з імі сябравалі і хадзілі ў іх крамы, ці, наадварот, якія былі пагромы і бойкі. Асабліва цікавыя ўспаміны, звязаныя з перыядам нямецкай акупацыі Гродна, калі немцы стварылі гета, а мясцовыя яўрэі спрабавалі хавацца ў знаёмых ці сяброў (хрысціян). Хтосьці ім дапамагаў, а хтосьці не стаў гэтага рабіць пад страхам расстрэлу.У першую чаргу, я ставіў перад сабой мэту назбіраць як мага больш успамінаў, пакуль старажылы яшчэ жывуць і нешта памятаюць. За 2018 год на ровары я аб’ехаў практычна ўвесь Гродна ў пошуках людзей, гатовых расказаць свае гісторыі. За гэты перыяд мною было сабрана больш за трыццаць успамінаў і каля сотні здымкаў з жыцця гродзенцаў, у асноўным даваеннага перыяду. Давялося мне сустрэць на вуліцах старога Гродна і двух чалавек, якія адразу пасля вайны вымушаныя былі пакінуць род ны горад і вярнуліся толькі праз доўгія гады.

Гэта не навуковае выданне, як звычайна бывае са зборамі старых успамінаў. Усе запісы размоў былі перапрацаваныя, каб выявіць самае цікавае, захаваць жывасць аповеду і ў зручнай не толькі для адмыслоўцаў форме паказаць вобразы даўняга Гродна.Гэта кніга – адна з апошніх спробаў захаваць успаміны пра горад даваенных часоў і гадоў акупацыі. Людзей, якія маглі б расказаць больш пра тыя падзеі, становіцца ўсё менш. Не выключана, што ўжо праз год-два такую ж кнігу напісаць не атрымаецца.

Карыстаючыся выпадкам, выказваю падзяку за каштоўныя парады і за дапамогу ў пошуку старажылаў рэдакцыі Hrodna.life, Алене Мішанёвай, Ірыне Давыдзік, Андрэю Вашкевічу і Таццяне Касатай-Герасюк.

Руслан Кулевіч, 2018

Фрагмент №1 кнігі Руслана Кулевiча, «Горад адзін, успаміны розныя: Гродна 1930-40-х вачыма жыхароў»
Фрагмент №2 кнігі Руслана Кулевiча, «Горад адзін, успаміны розныя: Гродна 1930-40-х вачыма жыхароў»
Фрагмент №3 кнігі Руслана Кулевiча, «Горад адзін, успаміны розныя: Гродна 1930-40-х вачыма жыхароў»
Фрагмент №4 кнігі Руслана Кулевiча, «Горад адзін, успаміны розныя: Гродна 1930-40-х вачыма жыхароў»
Фрагмент №5 кнігі Руслана Кулевiча, «Горад адзін, успаміны розныя: Гродна 1930-40-х вачыма жыхароў»
Фрагмент №6 кнігі Руслана Кулевiча, «Горад адзін, успаміны розныя: Гродна 1930-40-х вачыма жыхароў»
Фрагмент №7 кнігі Руслана Кулевiча, «Горад адзін, успаміны розныя: Гродна 1930-40-х вачыма жыхароў»

Спампаваць фрагмент выдання