
Збор твораў
Аўтар: Міхаіл Шымялевіч.
Загаловак: «Збор твораў».
Укладальнік: Леанід Лаўрэш.
Рэдактар: Станіслаў Суднік.
Вокладка: цвердая.
Колькасць старонак: 326.
Памер: 180x280 мм.
Кошт: 20 руб. (пры набыцці ў нашым офісе*).
Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.
Анатацыя
Кніга з’яўляецца зборам твораў лепшага знаўцы гісторыі Лідчыны, сябра Таварыства беларускай школы ў 1920-х гг. Міхала Шымялевіча (1879–1969). Яго працы маюць надзвычайную каштоўнасць і з’яўляюцца падмуркам сучаснага лідскага краязнаўства. Тэксты з 1906 па 1939 г. друкаваліся ў розных перыядычных выданнях, для публікацыі ў гэтай кнізе яны пракаментаваны і перакладзены на беларускую мову.
Кніга будзе цікавай аматарам гісторыі і прафесійным гісторыкам, усім чытачам, хто неабыякавы да беларускай мінуўшчыны.

Прадмова да серыі
8 верасня 2018 года Гарадзенскае абласное аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў і Лідская гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» заснавалі кніжную серыю «Лідскі кнігазбор».
Серыя мае сабраць і данесці да чытача найбольш грунтоўныя творы і зборы твораў, створаныя лідзянамі, на Лідчыне або пра Лідчыну. Гэта будуць мастацкія, краязнаўчыя, публіцыстычныя кнігі, складзеныя з тэкстаў, напісаных у самыя розныя гады.
Серыя пачынаецца са збору твораў выдатнага лідскага гісторыка Міхала Шымялевіча, напісаных у асноўным у першай палове ХХ стагоддзя. Яны настолькі цікавыя для лідзян, што амаль усе аказаліся перакладзенымі на беларускую мову з самай рознай нагоды, для самых розных выданняў. Толькі некалькі рукапісаў перакладаліся адмыслова для гэтай кнігі.
Які патэнцыял серыі?
Сабраны, падрыхтаваны да друку і прадаўжае рыхтавацца вялікі збор матэрыялаў пра паўстанне 1863 года на Лідчыне.
Перакладзены вялікі аб’ём з твораў Ежы Путраманта, колішняга генеральнага сакратара Саюза пісьменнікаў Народнай Польшчы, які нарадзіўся ў Менску, заканчваў гімназію ў Лідзе, сябраваў з Максімам Танкам і вельмі мала вядомы на Беларусі, ды і ў Польшчы паціху забываецца.
Сабраны творы дзіцячай пісьменніцы Веры Навіцкай, начальніцы Лідскай прыватнай жаночай гімназіі імя Марыі Навіцкай у пачатку ХХ стагоддзя, першая кніга яе тэтралогіі пра Марусю Старабельскую ўжо перакладзена на беларускую мову.
Чакае свайго часу навуковая, краязнаўчая, публіцыстычная спадчына знакамітай лідзянкі, доктара габілітаванага Ірэны Стасевіч-Ясюковай.
Ужо сёння можна скласці тамы твораў слынных лідзян – Дануты Бічэль, Крысціны Лялько, Ірыны Багдановіч. І гэта далёка не ўвесь пералік.
Ці патрэбна яшчэ адна серыя, калі ёсць «Беларускі кнігазбор», «Гарадзенская бібліятэка» і іншыя? Давайце спытаем і даведаемся, якая чарга ў гэтых серыях. Беларуская літаратура магутная і багатая. З усіх лідзян у «Беларускі кнігазбор» трапілі пакуль толькі Валянцін Таўлай і Данута Бічэль.
Ну, а наяўнасць лідскай серыі – добры стымул для творцаў, перспектыва.
Такім чынам, мы пачынаем.
Удумлівага і цікаўнага чытача табе, «Лідскі кнігазбор»!
Станіслаў Суднік







*Сайт usp.by не з'яўляецца інтэрнэт крамай.
Мы ажыццяўляем раздробны гандаль нашай прадукцыяй у нашым офісе, размешчаным па адрасе: г. Гродна, вул. Карла Маркса, 11.
На сайце прадстаўлены каталог нашых кніжных выданняў; на ім адсутнічаюць: кошык заказаў, магчымасць замовы online, аплата за тавар дыстанцыйным шляхам.
Набыццё нашых выданняў, прадстаўленых у каталогу нижэй, магчыма ў нашым офісе.
Спосабы аплаты: наяўны разлік, банкаўская карта, безнаяўны разлік.