Выдавецтва «ЮрСаПрынт» Гродна
Нашы
выданні
2019 года
Сяргей Токць
«МЯСЦОВАЯ ШЛЯХТА І ДЗЯРЖАЎНАЯ АДМІНІСТРАЦЫЯ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНІ: ЛАЯЛЬНАСЦЬ І СУПРАЦІЎ 1802-1860-ыя гады»

Сяргей Токць, «МЯСЦОВАЯ ШЛЯХТА І ДЗЯРЖАЎНАЯ АДМІНІСТРАЦЫЯ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНІ:  ЛАЯЛЬНАСЦЬ І СУПРАЦІЎ 1802-1860-ыя гады»

МЯСЦОВАЯ ШЛЯХТА І ДЗЯРЖАЎНАЯ АДМІНІСТРАЦЫЯ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНІ: ЛАЯЛЬНАСЦЬ І СУПРАЦІЎ 1802-1860-ыя гады

     

Аўтар: Сяргей Токць.
Загаловак: «МЯСЦОВАЯ ШЛЯХТА І ДЗЯРЖАЎНАЯ АДМІНІСТРАЦЫЯ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНІ: ЛАЯЛЬНАСЦЬ І СУПРАЦІЎ 1802-1860-ыя гады».
Вокладка: мяккая.
Колькасць старонак: 384.
Памер: 200x145 мм.
Кошт: 20 руб. (пры набыцці ў нашым офісе*).
Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

     

Анатацыя

У манаграфіі разглядаецца характар узаемаадносін шляхты Гродзенскай губерні і мясцовай дзяржаўнай адміністрацыі Расійскай імперыі ў 1802–1860-ыя гады. Прааналізаваны статыстычныя матэрыялы шляхецкага стану, якія збіраліся губернскімі ўладамі і выкарыстоўваліся для выпрацоўкі ўрадавай палітыкі адносна шляхты.

Разгледжана дзейнасць шляхецкага самакіравання, самастойнасць якога паслядоўна абмяжоўвалася ўрадам і ўрэшце фактычна зліквідавана пасля паўстання 1863–1864 гг.

Вызначана роля мясцовай шляхты ў фармаванні складу мясцовага чыноўніцкага корпусу.

Манаграфія адрасавана даследчыкам гісторыі і шырокаму колу аматараў нашай мінуўшчы.

     

Сяргей Токць

Доктар гістарычных навук. Займаецца даследаваннямі ў галіне сацыяльнай і палітычнай гісторыі Беларусі ХІХ - ХХ стст. Аўтар звыш 150 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій. Жыве і працуе ў Гродне.

     

Фрагмант з уводзін

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай улады Расійскай імперыі бачылі галоўнай мэтай сваёй палітыкі на інкарпараваных землях іх поўную інтэграцыю і ўніфікацыю з цэнтральнымі расійскімі губернямі. У вялікай ступені гэта вынікала з ідэі аб іх спрадвечнай “рускасці” і прыналежнасці да гістарычнай спадчыны расійскай кароны. Утвораныя на гэтых землях новыя губерні называліся ў афіцыйных урадавых дакументах “возвращенными от Польши”. Іх нацыянальная і культурная спецыфіка разглядалася расійскім самадзяржаўем як гістарычны казус, які падлягае выпраўленню. Але паспяховая рэалізацыя азначанай палітыкі мела на сваім шляху вельмі сур’ёзную перашкоду – шматлікі шляхецкі стан з моцнай карпаратыўнай ідэнтычнасцю і багатымі дзяржаўнагістарычнымі і культурнымі традыцыямі, якія мала адпавядалі традыцыям і палітычнай культуры расійскага дваранства і чыноўніцкага класa імперыі. Больш таго, расійскі ўрад не быў нават у стане кіраваць далучанымі тэрыторыямі без узаемадзеяння і супрацоўніцтва з мясцовай шляхецкай элітай. Таму палітыка імперыі адносна шляхецкага стану на ўсходніх землях былой Рэчы Паспалітай не з’яўлялася простай і адналінейнай, але часта змянялася ў залежнасці ад узаемадзеяння і ўзаемаўплываў мноства самых розных фактараў, як унутраных, так і знешніх. І адным з галоўных такіх фактараў выступалі ўзаемаадносіны з мясцовай шляхтай. Каб здабыць яе лаяльнасць, расійская ўлада была гатова захоўваць тыя мясцовыя традыцыі і інстытуты, якія не мелі прынцыповага значэння для яе панавання. Але галоўная і канчатковая мэта гэтай палітыкі заўсёды заставалася вызначанай – поўная інтэграцыя з расійскімі землямі. Нават самыя ліберальныя імператары заўсёды рашуча адкідвалі праекты, якія прадугледжвалі хоць нейкую аўтаномію гэтых тэрыторый, заснаваную на традыцыі дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага.

Шляхта ў сваю чаргу таксама сутыкнулася са складаным выбарам – змагацца любымі сродкамі з “заборчай” уладай за аднаўленне страчанай дзяржавы ці стаць лаяльнай да імперыі і супрацоўнічаць з расійскім урадам, каб захаваць уласныя традыцыі і прывілеі. Некаторыя прадстаўнікі шляхецкай эліты нават ацэньвалі перавагі сваёй новай сітуацыі. Польскі гісторык Мацей Кухарскі прыводзіць выказванне ананімнага памешчыка з пачатку ХІХ ст.: “У пэўным сэнсе нам зараз лепей, чым за польскім часам: маем у значнай частцы тое, што давала нам Айчына, але не маем цяжкасцей і небяспекі уманскай разні і, хаця без Польшчы, знаходзімся ў Польшчы і застаемся Палякамі”.

З другога боку, расійскі ўрад не мог пагадзіцца на тое, каб надаць дваранскія прывілеі шматлікай дробнай шляхце “Заходніх” губерняў, якая колькасна перавышала ўсё ўласна расійскае дваранства. Гэта супярэчыла б самому расійскаму разуменню сутнасці “дваранства” як служылага саслоўя, а таксама абумоўлівалася і фіскальнымі меркаваннямі, паколькі значная група насельніцтва заставалася вызваленай ад усякіх падаткаў і іншых павіннасцей на карысць дзяржавы. Палітыка “разбору” становіцца ў выніку адным з самых праблемных і канфліктагенных пытанняў ва ўзаемаадносінах імперскай улады і мясцовай шляхты.

Узаемаадносіны шляхты і дзяржаўнай улады з’яўляліся адной з дамінантаў гістарычнага развіцця беларускіх земляў у першай палове ХІХ ст. У дадзеным даследаванні гэтыя ўзаемаадносіны разглядаюцца на матэрыялах Гродзенскай губерні, якая была ўтворана ў 1802 г. у складзе васьмі паветаў: Гродзенскага, Брэсцкага, Ваўкавыскага, Лідскага, Кобрынскага, Навагрудскага, Пружанскага і Слонімскага. У 1842 г. Лідскі павет быў далучаны да Віленскай губерні, а Навагрудскі – да Мінскай, у той час як у склад Гродзенскай губерні ўвайшлі Беластоцкі, Бельскі і Сакольскі паветы, якія раней утваралі тэрыторыю асобнай Беластоцкай вобласці. У такім выглядзе Гродзенская губерня праіснавала да Першай сусветнай вайны і распаду Расійскай імперыі...

     

     

1-я старонка зместу кнігі Сяргея Токця, «МЯСЦОВАЯ ШЛЯХТА І ДЗЯРЖАЎНАЯ АДМІНІСТРАЦЫЯ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНІ:  ЛАЯЛЬНАСЦЬ І СУПРАЦІЎ 1802-1860-ыя гады»
2-я старонка зместу кнігі Сяргея Токця, «МЯСЦОВАЯ ШЛЯХТА І ДЗЯРЖАЎНАЯ АДМІНІСТРАЦЫЯ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНІ:  ЛАЯЛЬНАСЦЬ І СУПРАЦІЎ 1802-1860-ыя гады»

Картаграфічныя матэрыялы да кнігі у высокай якасці - Адміністратыўныя мапы Гродзенскай губерніі, т.з. 3-х вярстовыя мапы Шуберта, сяр. XIX стагоддзя.

     

Спампаваць змест выдання

Спампаваць фрагмент выдання

     

     

*Сайт usp.by не з'яўляецца інтэрнэт крамай.
Мы ажыццяўляем раздробны гандаль нашай прадукцыяй у нашым офісе, размешчаным па адрасе: г. Гродна, вул. Карла Маркса, 11.
На сайце прадстаўлены каталог нашых кніжных выданняў; на ім адсутнічаюць: кошык заказаў, магчымасць замовы online, аплата за тавар дыстанцыйным шляхам.
Набыццё нашых выданняў, прадстаўленых у каталогу нижэй, магчыма ў нашым офісе.
Спосабы аплаты: наяўны разлік, банкаўская карта, безнаяўны разлік.