Выдавецтва «ЮрСаПрынт» Гродна
Нашы выданні
2019 года
«Паланэз Слонімскі літаратурны альманах № 1»
Святлана АДАМОВІЧ Сяргей ЧЫГРЫН

Д«Паланэз Слонімскі літаратурны альманах № 1», Укладальнікі: Святлана АДАМОВІЧ, Сяргей ЧЫГРЫН

Паланэз Слонімскі літаратурны альманах № 1

     

Укладальнікі: Святлана АДАМОВІЧ, Сяргей ЧЫГРЫН.
Загаловак: «Паланэз Слонімскі літаратурны альманах № 1».
Вокладка: мяккая.
Колькасць старонак: 150.
Кошт: 12 руб. (пры набыцці па па безнаяўным разліку).
Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.
У кнізе выкарыстаны рэпрадукцыі карцін беларускага мастака са Слоніма Міколы Бушчыка.

     

Шчодры пасеў

Антычнасць успрымаецца сучасным чалавекам як першы вопыт еўрапейскай цывілізацыі, яе пачатковы этап і разам з тым як яе фундамент. Неабходнасць выкарыстання набыткаў антычнасці як важнага зыходнага моманту для станаўлення і развіцця еўрапейскай літаратуры не падлягае сумненню. Да нашых дзён даследчыкі слоўнага мастацтва многіх краін паважліва ставяцца да твораў антычных аўтараў. Але чаму створаная старажытнымі грэкамі культура прымушае нас зноў звярнуцца да яе. «І ўсе з-за чаго ? З-за Гекубы», калі сказаць гэта словамі шэкспіраўскага Гамлета. Але што нам Гекуба, што мы Гекубе, «каб аб ей рыдаць?». Тым не менш, яе лёс, як лёс Геракла і Праметэя, Ахілеса і Гектара, Антыгоны і Медэі не абыякавы нам. Бо свет антычнасці – вечны, як само жыцце, гарманічны і ідэальны, як тая крыніца, якая раз-пораз наталяе і наталяе нас першазданнасцю, свежасцю, светласцю, вечнай чароўнасцю.

Таму, каб шырока пазнаёміць чытачоў з усёй літаратурнай Слонімшчынай, магчыма, хапіла б толькі штомесячнага часопіса “Паланэз”. Але мы задаволены і тым, што, дзякуючы ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”, сёння з’явілася такая мажлівасць распачаць наш шчодры творчы пасеў – выданне штогадовага альманаха “Паланэз” і вынесці яго творы на суд чытачоў.

Старажытны Слонім і яго ваколіцы маюць даволі багатыя літаратурныя традыцыі. Яшчэ са школы мы памятаем “Прамову” Івана Мялешкі (XVII ст.), з якою ён выступаў на Варшаўскім сейме ў прысутнасці караля Жыгімонта III Вазы. “Прамова” Мялешкі стала пачаткам своеасаблівага жанру палітычнай сатыры ў беларускай літаратуры. Гэты арыгінальны і глыбока самабытны мастацкі твор, напісаны тры стагоддзі таму, адлюстраваў настроі нашага народа. А яго аўтар — Іван Мялешка, нарадзіўся на слонімскай зямлі.

Калі слонімскім старостам быў Леў Сапега, як мяркуюць некаторыя даследчыкі, у Слоніме набіраўся вядомы на ўсю Еўропу Статут Вялікага Княства Літоўскага.

У XVIII стагоддзі ў Слоніме пры двары Міхала Казіміра Агінскага працавала друкарня, існавала вялікая бібліятэка, быў тэатр і капэла. У друкарні выдаваліся кнігі на самыя розныя тэмы, нават сам Агінскі пісаў вершы і надрукаваў іх у 2-х тамах пад псеўданімам “Слонімскі грамадзянін”.

У гэты час пры двары гетмана жылі і працавалі на літаратурнай ніве пісьменнікі Францішак Хамінскі і Ігнат Ляхніцкі. Жыў тады ў Слоніме і пісьменнік Юзэф Каблянскі, а крыху пазней нарадзіўся ў горадзе над Шчарай Юліян Корсак (1806-1885), які перакладаў Дантэ, Шэкспіра, Шылера. У Жыровічах жыў і працаваў вельмі таленавіты пісьменнік Плакід Янкоўскі (1810-1872). З Жыровічаў родам былі браты Уладзімір і Яўген Хлябцэвічы, апошні з іх шчыра сябраваў з Янкам Купалам. У 1983 годзе Адам Мальдзіс і Іван Крамко апублікавалі створаныя ў 1622 годзе творы жыровіцкага манаха Феадосія Баравіка, напісаныя на ўзорнай беларускай літаратурнай мове XVII стагоддзя.

У вёсцы Чамяры нарадзіліся празаікі, паэты, літаратуразнаўцы Максім Бурсевіч, Анатоль Іверс, Якуб Міско, Міхась Міско, Іван Чыгрын, Сцяпан Міско, Уладзімір Іскрык, Ігар Бурсеві...

Слонімшчына з’яўляецца радзімай беларускага паэта, празаіка, драматурга пачатку ХХ стагоддзя Кандрата Лейкі. У вёсцы Рудаўка прайшлі дзіцячыя гады Валянціна Таўлая. На вялікі жаль, даўно пакінулі гэты свет слонімскія літаратары Алесь Сучок, Валянціна Ададурава, Янка Карповіч, Іван Сяргейчык, Рудольф Пастухоў, Мікола Арочка, Алег Лойка, Уладзімір Сакалоўскі, Янка Саламевіч. Няма ў жывых вязняў сталінскіх лагераў — паэтаў Сяргея Дарожнага і Васіля Супруна, а таксама яўрэйскага паэта Хацкеля Дунца. У Слоніме некалі жыў добры паэт, калекцыянер, мастак, музыкант, сябар Янкі Купалы Гальяш Леўчык.

Калі вам не надакучыў спіс літаратараў Слонімшчыны, дык скажу яшчэ, што наша зямля з’яўляецца радзімай Уладзіміра Ягоўдзіка, Уладзіміра Цвяткова, Надзеі Дземідовіч, Ганны Шарамецьевай, Святланы Варонік, Сяргея Ярша, Васіля Герасімчыка, Міколы Канановіча, Святланы Адамовіч і іншых даўно вядомых літаратараў і даследчыкаў нашай творчай спадчыны.

Сёння ў Слоніме і раёне жывуць тры сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў — Зьніч, Мікола Канановіч і аўтар гэтых радкоў, а таксама два сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі – Ірына Войтка і Аляксей Якімовіч. Яны шмат пішуць, друкуюцца ў розных літаратурных выданнях.

Побач з намі, у адным горадзе, спрабуюць свае сілы маладзейшыя празаікі і паэты, якія не маюць сваіх уласных кніг, але гэта ў іх яшчэ наперадзе. Чытаючы паэзію і прозу, драматычныя творы і даследчыя артыкулы слонімскіх літаратараў, міжволі прыгадваюцца радкі Гальяша Леўчыка:

Ідзі і сей!
Праўдзіва зерне сей —
Зярнятак добрай мудрай думкі
На полі родным шмат развей —
Ідзі і сей!

Кліч паэта даўно пачуты на слонімскай зямлі. Таму да сённяшніх дзён нашы творцы шчодра сеюць свае літаратурныя зярняты. І яны прарастаюць, каб чытачы паверылі ў шчырасць пачуццяў аўтараў, у іх любоў да сваёй Бацькаўшчыны.

Сяргей ЧЫГРЫН,
сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

     

Фрагмент №1 альманаха «Паланэз Слонімскі літаратурны альманах № 1»
Фрагмент №2 альманаха «Паланэз Слонімскі літаратурны альманах № 1»
Фрагмент №4 альманаха «Паланэз Слонімскі літаратурны альманах № 1»
Фрагмент №5 альманаха «Паланэз Слонімскі літаратурны альманах № 1»
Фрагмент №6 альманаха «Паланэз Слонімскі літаратурны альманах № 1»
Фрагмент №7 альманаха «Паланэз Слонімскі літаратурны альманах № 1»
Фрагмент №8 альманаха «Паланэз Слонімскі літаратурны альманах № 1»
Фрагмент №9 альманаха «Паланэз Слонімскі літаратурны альманах № 1»
Фрагмент №10 альманаха «Паланэз Слонімскі літаратурны альманах № 1»
Фрагмент №11 альманаха «Паланэз Слонімскі літаратурны альманах № 1»
Фрагмент №3 альманаха «Паланэз Слонімскі літаратурны альманах № 1»