
Вяртанне з забыцця
Аўтар: Іван Буднік.
Загаловак: «Вяртанне з забыцця».
Вокладка: мяккая.
Колькасць старонак: 104.
Кошт: 6 руб. (кошт арыентыровачны, пры набыцці ў нашых гандлёвых партнёраў).
Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.
Анатацыя
“Вяртанне з забыцця” – гэта не толькі вяртанне незаслужана забытых імёнаў мужных воінаў, нашых землякоў, якія аддалі сваё жыццё ў вайне з фашызмам у час Другой сусветнай вайны далёка ад сваёй радзімы ў складзе польскай арміі. Гэта і аповед аб іх крыжовым шляху на тую вайну, аб тых бітвах, дзе яны змагаліся. Адны з іх загінулі, другім пашанцавала выжыць, але і адны, і другія на многія гады былі аддадзены забыццю ў сябе на радзіме. Імёны загінуўшых воінаў, нашых землякоў, адсутнічаюць у спісах на радзіме, яны адшуканы ў лонданскіх і варшаўскіх архівах і былі апублікаваны гісторыкам Ю. Грыбоўскім у Беларусі ў газеце “Новы час”.
Кніга будзе цікавай аматарам гісторыі і прафесійным гісторыкам, усім чытачам, хто неабыякавы да нашай мінуўшчыны.







