
Калі адлятуць журавы
Аўтар: Леанарда Юргілевіч.
Загаловак: «Калі адлятуць журавы».
Вокладка: мяккая.
Колькасць старонак: 130.
Анатацыя
Кніга “Журавы лятуць у вырай” складаецца з 34 кароткіх апавяданняў-замалёвак, аб’яднаных агульнай тэмай нялёгкага чалавечага жыцця. Ці можна вымяраць шчасце? Як змянілася адвечная праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей? У чым моц надзеі?.. Леанарда Юргілевіч пры дапамозе сакавітай самабытнай мовы, абраўшы ў якасці месца дзеяння сучасную беларускую вёску (аграгарадок), паказвае тое, што хаваецца за безліччу пакутаў, якімі напоўнена жыццё. І дае чытачу магчымасць самому зразумець, што ж сярод гэтага ўсяго найбольш істотнае. Кніга не пакіне абыякавым, бо яна наскрозь прасякнута чалачевымі пачуццямі.
Аб аўтары выдання
Леанарда Юргілевіч нарадзілася 4 верасня 1948 года ў вёсцы Рагалёўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Свіслацкую школу-інтэрнат. Вучылася завочна на факультэце журналістыкі БДУ. Працавала ў Дзятлаўскай раённай газеце «Перамога». Шматгадовы лаўрэат прэміі часопіса «Вожык», удзельніца Усебеларускага фестывалю сатыры і гумару «Аўцюкі–2000», дзе атрымала дыплом «За развіццё беларускага гумару». Аўтар кніг «Грэшная душа» (2000), «Восеньскае танга» (2003), «Доўгі калідор» (2017), «На лясной дарозе» (2019). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.








