
Гадавік студэнцкага навукова-даследчага гуртка “НіКа”. Том 4
Рэдкалегія: А. С. Горны, К. Д. Ананька.
Загаловак: «Гадавік студэнцкага навукова-даследчага гуртка “НіКа”. Том 4».
Вокладка: мяккая.
Колькасць старонак: 144.
Анатацыя
Зборнік складаецца з артыкулаў студэнтаў і магістрантаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, ГДУ імя Францыска Скарыны і Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі. Усяго прадстаўлена 17 тэкстаў, у якіх асвятляюцца актуальныя праблемы айчыннай і ўсеагульнай гісторыі, у тым ліку пытанні археалогіі і гістарыяграфіі.
Выданне будзе карысным навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, аспірантам, магістрантам, студэнтам, а таксама ўсім, тым хто цікавіцца гісторыяй.
Слова да чытача
Шаноўнае спадарства! Дзякуючы плённай дзейнасці навукова-даследчага гісторыка-краязнаўчага гуртка “НіКа”, а таксама актыўнай дзейнасці студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў ГрДУ ім. Я. Купалы, БДУ, ГДУ ім. Ф. Скарыны і Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі ў свет выходзіць чацвёрты том нашага “Гадавіка”.
У зборніку прадставўлены даследванні студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў у розных гістарычных напрамках. У раздзеле ўсеагульнай гісторыі прадстаўлены артыкулы па гісторыі сярэднявечча, грамадзянскай вайны ў Расіі 1917–1922 гг., Другой сусветнай вайны. У даследваннях па гісторыі Беларусі можна знайсці асобныя артыкулы, прысвечаныя перыяду Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, міжваеннай Заходняй Беларусі. Таксама разглядаюцца некаторыя аспекты гісторыі беларускай дыяспары ў ЗША і Латвіі, навуковая спадчына прафесара ГрДУ ім. Я.. Купалы І. Коўкеля. Раздзел аб археалогіі прысвечаны археалагічнай спадчыне ў фондах Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Раздзел Miscelliana змяшчае артыкулы розных напрамкаў: этнаграфічныя, сацыялагічныя і гісторыка-турыстычныя. Такім чынам, даследаванні ў зборніку не абмяжоўваюцца толькі канкрэтнымі гістарычнымі даследаванні.
Хацелася б выказаць словы падзякі ўсім студэнтам, магістрантам і аспірантам, артыкулы якіх прадстаўлены ў новым томе нашага зборніка. Асобна рэдактары хочуць падзякаваць усім калегам і студэнтам, хто прыняў удзел у стварэнні зборніка, а таксама кіраўніцтву факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму за падтрымку нашага праекта.
Наш гурток ужо ведаюць не толькі ў Беларусі, але і за яе мяжой!
З павагай,
старшыня навукова-даследчага гісторыка-краязнаўчага гуртка “НіКа”
К. Д. Ананька










