Выдавецтва
«ЮрСаПрынт»
Гродна

Паслугі
аператыўнай
паліграфіі

Шашы
выданні
2020
года


В. І. Чыкун
«Ганарыся сваім імем, вуліца!»

В. І. Чыкун, «Ганарыся сваім імем, вуліца!»

Ганарыся сваім імем, вуліца!

     

Аўтар: В. І. Чыкун.
Загаловак: «Ганарыся сваім імем, вуліца!».
Вокладка: цвёрдая.
Колькасць старонак: 86.

     

Анатацыя

У кнізе змешчаны біяграфічныя звесткі пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, імёнамі якіх названы вуліцы Бераставіччыны. Гэта Фёдар Міхайлавіч Арлоў, Мікалай Францавіч Гастэла, Іван Мацвеевіч Жыжаль Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў, Аляксандр Мацвеевіч Матросаў, Іван Пракопавіч Міхайлін, Вольга Восіпаўна Соламава і Геонцій Несцеравіч Цітаішвілі. Кніга багата ілюстравана і дапоўнена бібліяграфічнымі звесткамі.

Сярод асобаў, пры якіх распавядаецца ў кнізе – ураджэнец в. Цецяроўка Фёдар Міхайлавіч Арлоў, які за час вайсковай службы быў 27 разоў паранены. Яго сын Уладзімір загінуў у верасні 1941 года ў баях за Ленінград, дачка Марыя ваявала ў складзе праслаўленага жаночага палкуМарыны Раскавай, а сын Васіль узначальваў 6-ы гвардзейскі механізаваны корпус, быў смяротна паранены пры фарсіраванні Одэра ў 1945 годзе і пасмяротна ўзнагароджаны званнем Героя Савецкага Саюза.

Яшчэ адзін ураджэнец Бераставіччыны, Іван Мацвеевіч Жыжаль паходзіў з в. Сыраежкі, удзельнічаў у бітве за Маскву, у 1955-1959 гадах з’яўляўся міністрам прамысловага будаўніцтва БССР і ў 1964 годзе яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Прцы.

Выданне будзе карысным усім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Выпуск кнігі прымеркаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

     

Прадмова

Вялікая Айчынная вайна была самай кровапралітнай падзеяй сусветнай гісторыі, падчас якой страцілі жыццё мільёны людзей. Практычна ў кожнай беларускай сям’і – ветэраны, франтавікі, людзі, перажыўшыя акупацыю.

Праз многія дзесяцігоддзі памяць пра подзвіг народа, які ўнёс вялікі ўклад у Перамогу над фашызмам – свяшчэнная. Вялікая Айчынная вайна была заключнай часткай ІІ Сусветнай вайны, якая пракацілася цяжкім катком па ўсёй еўрапейскай частцы Савецкага Саюза. 22 чэрвеня 1941 года стала кропкай яе адліку – у гэты дзень нямецкія і саюзныя войскі пачалі бамбардзіроўку тэрыторый Савецкага Саюза, распачаўшы рэалізацыю плана «Барбароса».

Да 18 лістапада 1942 года ў акупацыі апынуліся ўся Прыбалтыка, Украіна, Беларусь, Ленінград быў блакіраваны на 872 дні, а нямецкія войскі прадаўжалі рвацца ўглыб краіны, каб захапіць яе сталіцу.

Сярод 34,4 мільёна савецкіх воінаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны, больш за 1,3 мільёна – беларусы і ўраджэнцы Беларусі.

На беларускай зямлі Вялікая Айчынная вайна (22 чэрвеня 1941 г. – 9 мая 1945 г.) доўжылася 3 гады 1 месяц і 6 дзён – з 22 4 чэрвеня 1941-га па 28 ліпеня 1944 года. Тут праходзілі маштабныя баі і ваенныя аперацыі, сярод якіх: • гераічная абарона Брэсцкай крэпасці ў першыя дні вайны; • абарона Магілёва, які не здаваўся 23 дні і ночы; • «Баграціён» – адна з найвялікшых наступальных аперацый у гісторыі чалавецтва…

Акупіраваная фашыстамі Беларусь стала краінай, дзе разгарнуўся буйнейшы ў Еўропе партызанскі і падпольны рух. Супраць захопнікаў змагаліся больш за 374 тысячы партызан, больш як 70 тысяч удзельнікаў налічвала антыфашысцкае падполле.

Савецкія палкаводцы і ваенныя змаглі спыніць наступленне ворага цаной вялікіх ахвяр як у арміі, так і сярод мірнага насельніцтва.

Вялікая Айчынная вайна за чатыры гады адабрала жыццё ў мільёнаў нашых суайчыннікаў і пакінула ў вечнасці імёны тысяч герояў. Памяць аб іх жыве не толькі ў сэрцах удзячных нашчадкаў, але і ў назвах гарадоў, мястэчак і іх вуліц. Вялікая Бераставіца не выключэнне. Прадстаўляем вам герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўвекавечаны ў бераставіцкай тапаніміцы.

Змест №1 выдання Леанарды Юргілевіч «Калі адлятуць журавы»
Змест №2 выдання Леанарды Юргілевіч «Калі адлятуць журавы»
Змест №3 выдання Леанарды Юргілевіч «Калі адлятуць журавы»
Змест №4 выдання Леанарды Юргілевіч «Калі адлятуць журавы»
Змест №5 выдання Леанарды Юргілевіч «Калі адлятуць журавы»
Змест №6 выдання Леанарды Юргілевіч «Калі адлятуць журавы»
Змест №7 выдання Леанарды Юргілевіч «Калі адлятуць журавы»
Змест №8 выдання Леанарды Юргілевіч «Калі адлятуць журавы»

Спампаваць фрагмент выдання

Спампаваць змест выдання