Выдавецтва «ЮрСаПрынт» Гродна
«ГЕРОЛЬД LITHERLAND», Навуковы геральдычны часопіс

«ГЕРОЛЬД LITHERLAND», Навуковы геральдычны часопіс

ГЕРОЛЬД LITHERLAND

     

Выдавец і рэдактар: Аляксей Шаланда.
Загаловак: «ГЕРОЛЬД LITHERLAND», Навуковы геральдычны часопіс.
Вокладка: мяккая.
Колькасць старонак: 132.
Кошт: 20 руб. (кошт арыентыровачны, пры набыцці ў нашых гандлёвых партнёраў).
Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

     

АД РЭДАКЦЫІ

Шаноўныя Чытачы! Пасля пяцігадовага перапынку маем гонар прапанаваць Вам чарговы 21 нумар “Герольда Litherland”. Нагадаем, што нашае выданне не мае сталай перыядычнасці і выходзіць фактычна ў вольны ад іншых абавязкаў час нашых рэдактараў і аўтараў. Большасць з іх у 2015–2019 гг. было занята іншымі выдавецкімі праектамі ў рамках навуковай ініцыятывы “Цэнтр генеалагічных даследаванняў” (далей – “ЦГД”). За гэты перыяд удзельнікамі “ЦГД” былі напісаны і выдадзены 4 калектыўныя і 1 аўтарская манаграфіі, дзе шмат ўвагі было ўдзелена актуальным праблемам беларускай генеалогіі, геральдыкі і сфрагістыкі. Зразумела, што гэта адцягвала сілы і час ад выдання часопіса. Але паступова для яго збіраўся матэрыял, з’яўляліся новыя аўтары і новыя тэксты, а таму друк чарговага 21 нумару “Герольда Litherland” стаў актуальным і нейкім чынам нават непазбежным.

У прэзентуемым нумары акрамя прац сталых аўтараў асаблівую частку ствараюць працы краязнаўцаў Ігара Самкова з Гомеля і, на жаль, заўчасна пайшоўшага з жыцця Віктара Саяпіна († 2017) з Горадні. Тэкст апошняга “Сімволіка і пячаткі мытнай службы Беларусі” быў апублікаваны яшчэ ў 2010 г. Аднак пісаўся ён спецыяльна для нашага часопіса, але па розных прычынах не быў тады надрукаваны. Прапануем Чытачам яшчэ раз узгадаць пра славутага гарадзенскага краязнаўца, які ў сваёй наватарскай сфрагістычна-геральдычнай працы ў перакладзе на беларускую мову Алесі Саўчук прааналізаваў гісторыю гарадзенскай мытнай пячаткі. У сваю чаргу энтузіяст і калекцыянер з Гомеля Ігар Самкоў прапануе даследаванні па гісторыі Гомельшчыны і беларускай археаграфіі на прыкладзе дакументаў, якія захоўваюцца ў прыватных калекцыях. А артыкул нашага шаноўнага аўтара з Украіны Алега Аднарожанкі не ў першы раз робіць нашае выданне міжнародным.

Чарговы 21 нумар “Герольда Litherland” з’явіўся на свет дзякуючы плённаму супрацоўніцтву рэдакцыі з гарадзенскім выдавецтвам “ЮрСаПрынт” ў асобе яго кіраўніка Аляксандра Рыжага. Нейкім чынам, часопіс зноў становіцца больш гарадзенскім, чым менскім, як і задумвалася ў далёкім ужо 2001 г. Спадзяемся, што змена выдавецтва спрычыніцца не толькі да большай рытмічнасці ў выхадзе часопіса, але і да паляпшэння яго кшталту і зместа.

Жадаем прыемнага і пазнавальнага чытання!

     

Фрагмент №1 издания «Герольда Litherland»
Фрагмент №2 издания «Герольда Litherland»