Выдавецтва
«ЮрСаПрынт»
Гродна

СВЯТЛАНА
КОШУР
«Край
запаветных
мрояў»

С. А. Кошур, «Край запаветных мрояў»

Край запаветных мрояў

     

Аўтар: С. А. Кошур.
Загаловак: «Край запаветных мрояў».
Вокладка: мяккая.
Колькасць старонак: 248.
Кошт: 15 руб. (пры набыцці ў нашым офісе*).
Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

     

Анатацыя

Новая кніга беларускага краязнаўцы прыадкрывае таямніцы гісторыі наднёманскага краю, расказвае пра лёс таленавітых людзей, якія увабралі сваёй душой непаўторнае хараство роднай зямлі, і яна дала натхненне і штуршок для мастацкіх і творчых адкрыццяў. Аўтар перагортвае старонкі гісторыі цікавых мясцін Гродзеншчыны, раскрывае таямніцы старых фотаальбомаў, расказвае пра мясціны свайго дзяцінства. Кніга прызначана школьнікам, настаўнікам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.

     

Край запаветных мрояў

Год малой радзімы, аб’яўлены ў Беларусі, доўжыцца ўжо даволі працяглы час, але для мяне асабіста гэта назва гучыць неяк дзіўна, можа таму, што ўжо на працягу трох дзесяцігоддзяў я займаюся рэалізацыяй аднаго вялікага праекта, прысвечанага маёй зямлі, маёй радзіме. Можна сказаць, што для мяне гэта праект даўжынёю ў цэлае жыццё, і наколькі мне хопіць здароўя і сіл, я буду імкнуцца яго здзейсніць.

Некалькі дзесяцігоддзяў, працуючы навуковым супрацоўнікам Карэліцкага раённага краязнаўчага музея, я займалася даследаваннем гісторыі роднага краю, прыкладала шмат намаганняў для адкрыцця новых старонак гэтага рэгіёна, вяртання забытых імёнаў у кантэкст яго гісторыі і культуры. 8 краязнаўчых кніг прысвяціла гісторыі роднай зямлі. Працягваю займацца гэтым і цяпер. На пошук мяне натхняла і натхняе адметнасць мясцін свіцязянскага і наднямонскага краю з цудоўнымі помнікамі прыроды і архітэктуры. Перліны Навагрудчыны вабілі і вабяць да сябе гісторыкаў, мастакоў і паэтаў. І лунаюць над імі незабыўныя словы шляхетнай Марылі Верашчакі: “Вось дзе паэзія, Адам, напішы пра гэта”. І ўслед за геніяльным Адамам Міцкевічам апяваюць легендарныя мясціны іншыя паэты і мастакі. Кожны раз, разглядаючы пранізлівыя і рамантычныя палотны сваіх землякоў-мастакоў, я ўспамінаю заклік шляхетнай паненкі, захопленай непаўторным хараством навагрудскай зямлі: “Вось дзе паэзія!..” І радуючыся прыгажосці гэтых твораў, я адчуваю агульнае з аўтарамі пачуццё гонару за свой край, тое пачуццё, якое здольна ўзвысіць душу чалавека і прыўнесці ў свет больш дабра, разумення і спагады.

Свіцязянская зямля, апетая ў творах Адама Міцкевіча і Яна Булгака, мае багатую гісторыю. Яна ўзгадавала і акрыліла многіх таленавітых людзей, пра якіх я расказала ў сваіх папярэдніх кнігах – “Залатая падкова Свіцязі”, “Зямля карэліцкая і яе славутыя людзі”, дзе правяла чытачоў па памятных мясцінах свіцязянскага краю, прыадкрыла таямніцы гісторыі населеных пунктаў у наваколлі чароўнага возера Свіцязь. Мая новая кніга прысвечана славутым людзям самай прыгожай на свеце зямлі, талент якіх ускалыхаў на сваіх хвалях магутны Нёман з яго жывапіснымі рачулкамі-прытокамі, рознакаляровымі лугамі, цяністымі лясамі. Тут нарадзіліся выдатныя артысты, вучоныя, мастакі, пісьменнікі. Кожны з іх увабраў сваёй душой непаўторнае хараство гэтай зямлі, і яна дала натхненне і штуршок для мастацкіх і творчых адкрыццяў. Шмат талентаў нарадзіла наднёманская зямля, і я расказваю пра гэта ў сваёй новай кнізе.

Ключавое слова ва ўсёй маёй краязнаўчай дзейнасці – гэта слова ЛЮБОЎ. Я расказваю пра людзей, якія далі радзіме сваю любоў, якія нясуць свету прыгажосць, дабро і святло сваёй душы. Я люблю сваіх герояў і свой край, і гэта пачуццё дае мне сілы на далейшы творчы пошук. Для большасці з нас, як і для герояў маёй кнігі, зямля, дзе мы нарадзіліся, гэта месца сілы, край запаветных мрояў, які нават далёка ад дома немагчыма забыць.

     

Фрагмент №1 выдання С. А. Кошур, «Край запаветных мрояў»
Фрагмент №2 выдання С. А. Кошур, «Край запаветных мрояў»
Фрагмент №3 выдання С. А. Кошур, «Край запаветных мрояў»
Фрагмент №4 выдання С. А. Кошур, «Край запаветных мрояў»
Змест выдання С. А. Кошур, «Край запаветных мрояў»

     

Спампаваць фрагмент выдання

Спампаваць змест выдання

     

     

*Сайт usp.by не з'яўляецца інтэрнэт крамай.
Мы ажыццяўляем раздробны гандаль нашай прадукцыяй у нашым офісе, размешчаным па адрасе: г. Гродна, вул. Карла Маркса, 11.
На сайце прадстаўлены каталог нашых кніжных выданняў; на ім адсутнічаюць: кошык заказаў, магчымасць замовы online, аплата за тавар дыстанцыйным шляхам.
Набыццё нашых выданняў, прадстаўленых у каталогу нижэй, магчыма ў нашым офісе.
Спосабы аплаты: наяўны разлік, банкаўская карта, безнаяўны разлік.