Выдавецтва
«ЮрСаПрынт»
Гродна

Паслугі
аператыўнай
паліграфіі

Шашы
выданні
2020
года


Саюз беларускіх пісьменнікаў «Новы замак. Літаратурны альманах. Выпуск 8»

Саюз беларускіх пісьменнікаў, «Новы замак. Літаратурны альманах. Выпуск 8»

Новы замак. Літаратурны альманах. Выпуск 8

     

Галоўны рэдактар: Янка Трацяк.
Загаловак: «Новы замак. Літаратурны альманах. Выпуск 8».
Вокладка: мяккая.
Колькасць старонак: 288.

     

Анатацыя

Чарговы выпуск літаратурнага альманаха “Новы замак” пад адной вокладкай змяшчае творы больш трох дзясяткаў аўтараў, сяброў гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Тэксты прадстаўленыя ў 11 рубрыках. Таксама альманах змяшчае звесткі пра кнігі, выдадзеныя ў 2018-2019 гадах сябрамі гродзенскага аддзялення СПБ і падае хроніку яго дзейнасці за 2019 год.

     

Ад рэдакцыі

Чарговы нумар альманаха «Новы Замак» працягвае лепшыя літаратурныя традыцыі рэгіёна. І надалей асновай альманаху застаецца мастацкае слова вядомых пісьменнікаў Панямоння, увасобленае ў паэзіі (Святлана Абдулаева, Рычард Бялячыц, Анатоль Брусевіч, Уладзімір Васько, Юрка Голуб, Мікола Канановіч, Мечыслаў Курыловіч, Галіна Самойла) і прозе (Валянцін Дубатоўка, Віктар Варанец, Міхась Зізюк, Ала Нікіфорская, Ала Петрушкевіч, Аляксей Пяткевіч, Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч, Сяргей Чыгрын, Леанарда Юргілевіч і інш.).

Разам з тым чытачу прапануюцца і цалкам новыя рубрыкі. Так, рубрыка «Напачатку было Слова…» (Ян. 1:1–14) прадыктавана вострай патрэбай часу звярнуцца да вечных пытанняў адносна шматзначнасці і шматасацыятыўнасці паняцця «Слова» (Слова як касмічны Логас, Слова-творца, Слова як праява вышэйшага розуму, дзякуючы якому адбываецца ўдасканальванне сусвету і чалавека). Якім было Слова? Якім Яно стала? Якім Яно можа стаць? Якім Яно павінна быць? Дадзеную старонку «Новага Замка» адкрывае Анатоль Брусевіч фрагментам з рамана-пропаведзі «Пакаранне», дзе філасофія паэзіі змяшалася з паэзіяй філасофіі, і які несумненна прыцягне сваёй глыбінёй і нетрывіяльнай сутнасцю ўвагу самага пераборлівага чытача.

А магчыма, і ўразіць. Дарэчы, мы прывыклі ўспрымаць літаратуру паводле крытэрыяў «спадабалася» альбо «не спадабалася», а сапраўднае вербальнае мастацтва павінна менавіта ўражваць. У далейшым рэдакцыя альманаха будзе толькі вітаць мастацкія інтэрпрэтацыі адзначанай тэматыкі.

У гэтым нумары адкрываюцца і яшчэ дзве новыя старонкі: «Гасцёўня «Новага Замка», куды ўпершыню запрошаны ўдзельнікі Паэтычнага салона г. Шчучына, і рубрыка «Дэбют», у якой альманах пазнаёміць чытачоў з сябрамі моладзевага літаратурнага клуба «Катарсіс» г. Гродна.

Наймалодшым чытачам альманах прапануе дзіцячую п’есу Сяргея Чыгрына «Зайкаў скарб» (рубрыка «Драматургія»).

Крыху змянілася і структура зместу альманаха. Тэксты, якім уласцівы адзіны крытэрый, а менавіта: не выдуманыя, а рэальныя героі і персанажы, рэальныя падзеі і з’явы (дакументальныя і навукова-папулярныя артыкулы, нон-фікшн, публіцыстыка, эсэ) будуць аб’яднаныя пад адной рубрыкай «Дакументальная проза». На гэты раз тэматыка рубрыкі аказалася вельмі багатай і разнастайнай.

Янка Трацяк

Фрагмент №1 выдання «Новы замак. Літаратурны альманах. Выпуск 8»
Фрагмент №2 выдання «Новы замак. Літаратурны альманах. Выпуск 8»
Фрагмент №3 выдання «Новы замак. Літаратурны альманах. Выпуск 8»
Фрагмент №4 выдання «Новы замак. Літаратурны альманах. Выпуск 8»
Фрагмент №5 выдання «Новы замак. Літаратурны альманах. Выпуск 8»
Фрагмент №6 выдання «Новы замак. Літаратурны альманах. Выпуск 8»

Спампаваць фрагмент выдання

Спампаваць змест выдання