Выдавецтва
«ЮрСаПрынт»
Гродна

Паслугі
аператыўнай
паліграфіі

Шашы
выданні
2020
года

Леанід
Лаўрэш
«Шпацыры
па
старой
Лідзе»

Леанід Лаўрэш, «Шпацыры па старой Лідзе»

Шпацыры па старой Лідзе

     

Аўтар: Леанід Лаўрэш.
Загаловак: «Шпацыры па старой Лідзе».
Вокладка: мяккая.
Колькасць старонак: 342.
Кошт: 30 руб. (пры набыцці ў нашым офісе*).
Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

     

Анатацыя

У кнізе, грунтуючыся на архіўнай інфармацыі, працах гісторыкаў, мемуарах лідзян і артыкулах старых газет, праз лёс лідскіх вуліц, будынкаў і жыхароў горада, расказваецца гісторыя старажытнага горада Ліда.

Кніга напісана як серыя вандровак па старой Лідзе. Карыстаючыся ёю і пададзенымі каардынатамі, можна самастойна вывучаць гісторыю гэтага старога павятовага цэнтра Беларусі.

Кніга будзе цікавай жыхарам Лідчыны, экскурсаводам і гасцям горада, а таксама ўсім чытачам, якія неабыякавымі да беларускай мінуўшчыны.

     

Уступнае слова

Кніга «Шпацыры па старой Лідзе» – плён шматгадовай працы лідскага літаратара і краязнаўца Леаніда Лаўрэша, працы архіўнай, гістарыяграфічнай, але таксама і даследчыцка-палявой, менавіта апытання сталых жыхароў горада пра падзеі XX ст.

Строга падыходзячы да справы, тут не зусім пасуе слова «краязнаўства» як да кнігі, так і да яе аўтара, бо яно асацыіруецца з аматарствам. Больш дакладным будзе акрэсленне «рэгіянальная гісторыя», бо мы маем выкладзенае ў папулярнай форме навуковае даследаванне.

Кніга Лаўрэша – як вяршыня айсберга, менавіта яго частка, найбольш відочная і даступная для людскога ўспрымання. Па-за полем зроку застаецца «падводная» частка – нашмат большая як па працягласці, так і па аб’ёму праробленай працы.

Каштоўнасць кнігі менавіта ў тым, што яна ўяўляе сабой прадукт гістарычнага даследавання, даведзены да канцавой мэты – масавага чытача. Але яна – не прадукт масавай культуры. Напісаная добрай выразнай мовай у апоры на грунтоўным крыніцазнаўчым і гістарыяграфічным падмурку – кніга прэзентуе культуру прафесійную.

Лічу гэтую працу выдатным дапаможнікам для ўсіх, хто хоць нейкім чынам судакранецца з гісторыяй старажытнага горада Ліда. Для экскурсаводаў, каб мелі да дыспазіцыі большы аб’ём дакладнай гістарычнай інфармацыі і менш запаўнялі час выцечкі ўласнымі фантазіямі. Для гісторыкаў, якія пішуць гісторыю рэгіёна і ўсёй краіны. Урэшце для турыстаў, якія самастойна мо гуць з кнігай у руках прайсціся па ўсіх апісаных у ёй мясцінах, каб усё спраўдзіць на ўласныя вочы. Прызнаюся, што сам менавіта так і зраблю, неўзабаве пасля выхаду кнігі друкам.

Аляксандр Краўцэвіч,
доктар гістарычных навук

     

Уступнае слова ад аўтара

Старажытная Лідчына гістарычна заўсёды была часткай Віленшчыны. Кароткі час, у 1920–30-я гг., Лідчына ўваходзіла ў склад Навагрудскага ваяводства. Зараз стары беларускі павятовы горад Ліда знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці і з’яўляецца цэнтрам Лідскага раёна. Ён размешчаны ў 112 км на ўсход ад Гродна і 96 км на поўдзень ад Вільні. Горад з’яўляецца чыгуначным вузлом, ад станцыі Ліды адыходзяць чыгуначныя лініі на Гродна, Вільню, Маладзечна, Баранавічы. Плошча Ліды каля 25 км2, у горадзе жыве каля 100 000 чалавек (на самым пачатку XX ст. – каля 10 000).

У горадзе працуе шэраг буйных прадпрыемстваў, маецца 17 агульнаадукацыйных сярэдніх школ, ліцэй, гімназія, каледж, музычнае вучылішча, 3 ПТВ, 41 дашкольная установа. Працуюць 3 паліклінікі, цэнтральная раённая бальніца і міжабласная псіханеўралагічная бальніца «Астроўля».

Як і ўсе беларускія гарады, Ліда мае сваю працяглую і слаўную гісторыю. Паказаць гэту гісторыю праз лёс лідскіх вуліц, будынкаў і жыхароў нашага горада – мэта маёй кнігі. Аўтар паспрабаваў выкласці ўсё галоўнае і цікавае з таго, што назапасілася за дзесяцігоддзі вывучэння лакальнай гісторыі Лідчыны.

Асаблівасцю Ліды з’яўляецца тое, што большасць аб’ектаў, пра якія пойдзе гаворка ў кнізе, ужо не існуе. І таму я павяду вас па гораду-прывіду, гораду, які амаль што цалкам знік у 1941 г. Ва ўсіх главах кнігі стаяць знакі QR-кода, якія павінны выводзіць аматараў шпацыраў па Лідзе ў кропкі, у якіх, па маім меркаванні, найлепш вывучаць той аб’ект, пра які ідзе гаворка ў главе. Але самастойнасць у справе вывучэння Ліды вітаецца.

Змест №1 выдання Леаніда Лаўрэша «Шпацыры па старой Лідзе»
Змест №2 выдання Леаніда Лаўрэша «Шпацыры па старой Лідзе»
Фрагмент №1 выдання Леаніда Лаўрэша «Шпацыры па старой Лідзе»
Фрагмент №2 выдання Леаніда Лаўрэша «Шпацыры па старой Лідзе»

Спампаваць фрагмент выдання

Спампаваць змест выдання

     

     

*Сайт usp.by не з'яўляецца інтэрнэт крамай.
Мы ажыццяўляем раздробны гандаль нашай прадукцыяй у нашым офісе, размешчаным па адрасе: г. Гродна, вул. Карла Маркса, 11.
На сайце прадстаўлены каталог нашых кніжных выданняў; на ім адсутнічаюць: кошык заказаў, магчымасць замовы online, аплата за тавар дыстанцыйным шляхам.
Набыццё нашых выданняў, прадстаўленых у каталогу нижэй, магчыма ў нашым офісе.
Спосабы аплаты: наяўны разлік, банкаўская карта, безнаяўны разлік.