Выдавецтва

«ЮрСаПрынт»

Гродна

Паслугі
аператыўнай
паліграфіі
>Шашы
выданні
2021
года


Вячаслаў
Швед
«Летапіс
Гродна
(1005

1995 гг.)»

Вячаслаў Швед, «Летапіс Гродна (1005 – 1995 гг.)»

Летапіс Гродна (1005 – 1995 гг.)

     

Аўтар: Вячаслаў Швед.
Загаловак: «Летапіс Гродна (1005 – 1995 гг.)».
Вокладка: мяккая.
Колькасць старонак: 324.
Кошт: 20 руб. (кошт арыентыровачны, пры набыцці ў нашых гандлёвых партнёраў).
Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

     

Анатацыя

У кнізе прасочваецца лёс беларускага літаратуразназнаўца, культуролага, які выкладаў у Гродзенскім універсітэце імя Я. Купалы 60 гадоў. Паказаны яго шматлікія калегі, сябры, знаёмцы. Дадзены своеасаблівы адбітак часу. Гісторыя жыцця падмацоўваецца багатым фотаматэрыялам.

     

Уступнае слова аўтара да 25-годдзя выдання кнігі “Кронан”

На маім стале – прывезеная дачкой са Швецыі стэарынавая свечка, на якой намаляваны карабель з надпісам “Kronan. 1676”. Тая свечка нястомна напамінала мне пра абяцанне, дадзенае чытачам у 1993 г., калі выйшла наша сумесная з Алесем Госцевым кніга “Кронан. Летапіс горада на Нёмане (1116–1990 гг.)” – выдаць кнігу на беларускай мове. І вось цяпер, праз шмат гадоў, я вырашыў яго выканаць – падарыць кнігу па слядах “Кронана” ў іншым фармаце.

“Кронан” нарадзіўся як вынік нашай сумеснай працы з Алесем Госцевым.

Я пачаў працаваць у Гродзенскім універсітэце з 1982 г. Недзе ў канцы 1980-х гадоў доктар гістарычных навук прафесар М.А. Ткачоў пазнаёміў мяне з гродзенскім краязнаўцам Алесем Госцевым. Той прынёс яму камп’ютарную раздрукоўку сваёй храналогіі Гродна. Міхаіл Аляксандравіч папрасіў, каб я паглядзеў яе і адказаў, ці варта публікаваць. Я ўважліва прачытаў і зрабіў чырвоным стрыжнем заўвагі па тэксце. Іх было столькі, што Алесь прапанаваў мне разам з ім напісаць храналогію Гродна. Я згадзіўся і ў працэсе працы выказаў ідэю пра неабходнасць другой часткі кнігі – асобы, якія звязаны з горадам і пра якіх успамінаецца ў першай частцы. Такой кніга пад назваю “Кронан: Летапіс горада над Нёманам” і з’явілася ў 1993 г. У пачатку кнігі напісана: “Светлай памяці Міхася Ткачова прысвячаецца”.

Успамінае Алесь Госцеў: “Спачатку я паставіў задачу храналагічнай сістэматызацыі. Пасля я дапасаваў да гэтага электронна-вылічальныя машыны, якія ў канцы 1970-х гадоў мінулага стагоддзя праніклі на многія буйныя прадпрыемствы. Я працаваў тады праграмістам на гарадзенскім хімічным камбінаце, таму ўся гэтая тэхніка была пад рукой. Праграма мне вельмі дапамагла сартаваць гістарычныя дадзеныя. Напэўна, я быў першым у вобласці, хто пачаў выкарыстоўваць электронна-вылічальную тэхніку для краязнаўчых прац. У канцы 1980-х, калі я паказаў свае напрацоўкі Міхасю Ткачову, то ён вельмі зацікавіўся”. В. Парфёненка, які прывёў успаміны Госцева ў сваім артыкуле, далей піша: “Пабачыўшы напрацоўкі краязнаўцы, Швед праз некалькі дзён прынёс вялікі стос сваіх картак і прапанаваў таму (Госцеву. – В.Ш.) самому вырашаць: зробіць ён яму ў сваёй кніжцы па гісторыі Гродна імянную падзяку за папаўненне звестак ці пагодзіцца зрабіць яго сааўтарам. “Я бачу, што ты амаль на траціну павялічыў інфармацыю, – адказаў Госцеў, – думаю, што ад гэтага нашае сумеснае выданне толькі выйграе. Амбіцый я не маю. Давай, калі ты згодны, будзеш маім сааўтарам”.

Назва кнігі – “Кронан” за больш чым 20-гадовае існаванне атрымала самастойнае жыццё. Праз некаторы час пасля выхаду кнігі пазванілі з ТАА “Кронан” і запыталіся, ці не будзем супраць назвы “Кронан” для дзіцячага і моладзевага ровара, які будзе прадавацца за мяжой. “Кронанам” сталі называць гатэлі, водку, цыгарэты, хлеб. Гродзенскі “Кронон Парк Гатэль” запрашае ў свой рэстаран “Кронан”, дзе прадстаўляе еўрапейскую і беларускую кухню. З’явіліся гродзенская гандбольная каманда “Кронан”, каманда з Гродна па інтэлектуальнай гульні брэйн-рынг, клуб спартыўнага арыентавання. Часам даходзіла да парадоксаў: аднойчы ўбачыў у рэкламным акне кінатэатра “Чырвоная зорка” запрашэнне на мерапрыемства ў час святкавання дня горада Кронана (відаць, аўтар падумаў, што так называлі калісьці Гродна).

Прайшло больш за 25 гадоў з выдання “Кронана”. З’явілася шмат новых крыніц, напісаны новыя кнігі, новы погляд на некаторыя праблемы гісторыі горада выказалі маладыя гарадзенскія гісторыкі. Не спыняліся самі аўтары ў сваіх пошуках матэрыялаў па гродназнаўстве. У 2009–2010 гг. у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце выйшаў дапаможнік па курсе “Краязнаўства” для студэнтаў гуманітарных спецыяльнасцей. У 2012 г. на яго аснове напісана ілюстраваная кніга “Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада”. Але хацелася выканаць абавязак, дадзены на прэзентацыі “Кронана” – падрыхтаваць новае выданне на беларускай мове. Акрамя таго, змянілася тэхніка выдаўніцтва, якая дазваляе цяпер апублікаваць кнігу прыгожую, з каляровымі ілюстрацыямі, з добрай вокладкай. Таму і выспела неабходнасць выдаць новую кнігу па храналогіі Гродна. Алесь Госцеў, заняты сваім праектам, пагадзіўся, што гэтае зрабіць аўтар дадзенай кнігі, былы сааўтар “Кронана”.

     

Фрагмент №1 выдання Вячаслава Шведа «Летапіс Гродна (1005 – 1995 гг.)»
Фрагмент №2 выдання Вячаслава Шведа «Летапіс Гродна (1005 – 1995 гг.)»
Фрагмент №3 выдання Вячаслава Шведа «Летапіс Гродна (1005 – 1995 гг.)»
Фрагмент №4 выдання Вячаслава Шведа «Летапіс Гродна (1005 – 1995 гг.)»
Фрагмент №5 выдання Вячаслава Шведа «Летапіс Гродна (1005 – 1995 гг.)»
Фрагмент №6 выдання Вячаслава Шведа «Летапіс Гродна (1005 – 1995 гг.)»
Фрагмент №7 выдання Вячаслава Шведа «Летапіс Гродна (1005 – 1995 гг.)»

Спампаваць фрагмент выдання

Спампаваць змест выдання