Выдавецтва

«ЮрСаПрынт»

Гродна

Паслугі
аператыўнай
паліграфіі
>Шашы
выданні
2021
года

Ніна Рыбік
«Кожны
стрэчны нам
– настаўнік.
Публіцыстыка»

Ніна Рыбік, «Кожны стрэчны нам – настаўнік. Публіцыстыка»

Кожны стрэчны нам – настаўнік. Публіцыстыка

     

Аўтар: Ніна Рыбік.
Загаловак: «Кожны стрэчны нам – настаўнік. Публіцыстыка».
Вокладка: цвердая.
Колькасць старонак: 344.
Кошт: 30 руб. (кошт арыентыровачны, пры набыцці ў нашых гандлёвых партнёраў).
Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

     

Анатацыя

У кнізе публіцыстыкі Ніны Рыбік сабраны лепшыя журналісцкія творы, напісаныя ёй за больш як сорак гадоў журналісцкай працы. Выданне знаёміць чытача з цікавымі людзьмі, прымушае задумацца над адвечнымі пытаннямі, часам усміхнуцца, а калі і паплакаць…

Рукапіс кнігі “Кожны стрэчны нам – настаўнік” стаў пераможцам трэцяга літаратурнага конкурсу імя Алаізы Пашкеівч (Цёткі).

Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

     

Ад аўтара

За амаль што сорак гадоў работы ў журналістыцы была напісана незлічоная колькасць заметак, рэпартажаў, карэспандэнцый, інтэрв’ю, замалёвак, артыкулаў, нарысаў, эсэ, аўтарскіх калонак.

Многія з іх з іх прайшлі “транзітам” – праз газету, душу, успрыманне чытачоў

Але ёсць людзі, сустрэчы, размовы, публікацыі, да якіх хочацца вяртацца зноў і зноў – зверыць тагачаснае і сённяшняе ўспрыманне, зноў перажыць адчуванні, якія не давалі спаць тады, як пісаўся артыкул, знайсці нешта новае ў амаль на памяць вывучаных радках.

І не толькі мне, аўтару: у рэдакцыю час ад часу прыходзяць людзі, мае пастаянныя чытачы, і просяць: у вас некалі быў артыкул пра… (далей расказваюць, пра каго ці пра што я пісала некалі гадоў назад). Ці не маглі б вы яго надрукаваць яшчэ раз? Людзям трэба паўтараць такія рэчы зноў і зноў”.

І тлумачэнні, што так не робіцца, што адзін і той жа матэрыял не можа быць надрукаваны ў адной і той жа газеце двойчы, не ўспрымаюцца: ну як жа так?!

І тлумачэнні, што так не робіцца, што адзін і той жа матэрыял не можа быць надрукаваны ў адной і той жа газеце двойчы, не ўспрымаюцца: ну як жа так?!

Так і нарадзілася ідэя гэтай кнігі, у якой сабраны лепшыя, на мой аўтарскі погляд, газетныя публікацыі за доўгія гады працы. Не ўсе, вядома, – толькі тыя, што захаваліся і не страцілі сваёй актуальнасці. Спадзяюся, што мае даўнія і новыя чытачы знойдуць у гэтай кніжцы што пачытаць і пра што падумаць.

За час, што мінуў з моманту напісання гэтых артыкулаў, многае змянілася ў жыцці маіх герояў. Самае горкае, што некаторых з іх ужо няма сярод нас. Але іх жыццё, іх урокі, думкі, перакананні засталіся – у тым ліку і ў гэтых нарысах. І яны дапамагаюць мне, калі ўзнікае такая патрэба, знайсці адказ на няпростыя жыццёвыя пытанні – спадзяюся, што дапамогуць і некаму з маіх чытачоў.

З павагай – Ніна Рыбік

     

Фрагмент №1 выдання Ніны Рыбік «Кожны стрэчны нам – настаўнік. Публіцыстыка»»
Фрагмент №2 выдання Ніны Рыбік «Кожны стрэчны нам – настаўнік. Публіцыстыка»»
Фрагмент №3 выдання Ніны Рыбік «Кожны стрэчны нам – настаўнік. Публіцыстыка»»
Фрагмент №4 выдання Ніны Рыбік «Кожны стрэчны нам – настаўнік. Публіцыстыка»»
Фрагмент №5 выдання Ніны Рыбік «Кожны стрэчны нам – настаўнік. Публіцыстыка»»
Фрагмент №6 выдання Ніны Рыбік «Кожны стрэчны нам – настаўнік. Публіцыстыка»»

Спампаваць змест выдання