Нашы выданні 2010 - 2015 гадоў

ДА ПАДЗЕЯЎ 1863 – 64 г.г. НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ

«ДА ПАДЗЕЯЎ 1863 – 64 г.г. НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ»

Аўтар: Іван Буднік.

Загаловак: «ДА ПАДЗЕЯЎ 1863 – 64 г.г. НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ».

Вокладка: мяккая.

Колькасць старонак: 106.

Кошт: 10 руб. (пры набыцці па па безнаяўным разліку).

Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

Анатацыя

Падзеі 1863-64 г.г. для беларусаў застануцца на вякі важнейшым этапам на шляху да незалежнасці. Да іх мы будзем звяртацца і ў юбілейныя гады, і штогодна, бо яны з’явіліся чарговым яркім парывам народа да волі.

Хочацца звярнуцца да рэгіянальных падзей паўстання, што адбываліся на тэрыторыі тагачаснага Гродзенскага ўезда і горада Гродна. Паўстанню прысвечана вялікая літаратура, але гэта не гарантавала добрае веданне яго падзей і асобы яго кіраўніка асабліва людзьмі старэйшага веку, выхаваных на савецкай трактоўцы гэтага паўстання. Памятаючы аб гэтым, хацелася б вярнуцца да незабыўных падзей паўстання 1863-64 г.г., аддаць даніну павагі, выказаць захапленне подзвігам маладога пакалення, якое адважылася на самаахвярную барацьбу з адладжанай рэпрэсіўнай машынай Расійскай імперыі.

Падзеі памянёнага паўстання разглядаюцца ў нарысе ў межах сучаснага Гродзенскага раёна з улікам зацікаўленасці сучасных яго жыхароў. Тэрыторыя раёна часткова не супадае з тэрыторыяй уезда другой паловы ХІХ ст.: так, левабярэжная частка раёна ад дзяржаўнай мяжы з Літвой да в. Ласосна адносілася да Аўгустоўскага ўезда Царства Польскага, сучасны Адэльскі сельсавет – да Сакольскага.

     

Спампаваць выданне цалком