Выдавецтва «ЮрСаПрынт» Гародня

Паліграфічныя
друкарскія
і
выдавецкія паслугі
з 2010 года
Нашы выданні 2010-2015 гадоў

«Ёсць кнігі, якія трэба толькі пакаштаваць, ёсць такія, якія лепш за ўсё праглынуць, і толькі нешматлікія варта разжаваць і пераварыць; інакш кажучы, адны кнігі варта прачытаць толькі часткова, іншыя - без асаблівага стараннасці і толькі нешматлікія - цалкам і ўважліва».

Фрэнсіс Бэкан.

     

Андрей Павач, «Под крылом Коложи. Карманная история Гродно»
2010-2015

«Под крылом Коложи. Карманная история Гродно»
Андрей Павач

Гродно – город на западе Беларуси, из которого за полчаса можно добраться до границы с Польшей, за сорок минут – до границы Литвы. Удивительно, но при такой географии именно здесь сохранилась одна из самых древних белорусских церквей – Коложа. Она стала символом когда-то проходившей межи между христианством и языческим миром, во многом определившей судьбу этого места...

Книга ориентирована на самый широкий круг читателей.

АЛЯКСАНДР ГОРНЫ, «Сінодзік пацярпелых за веру і Царкву Хрыстовую ў Гродзенскай епархіі (ХХ стагоддзе)»
2010-2015

«Сінодзік пацярпелых за веру і Царкву Хрыстовую ў Гродзенскай епархіі (ХХ стагоддзе)»
АЛЯКСАНДР ГОРНЫ

Выданне склалі жыццяпісы 91 свяшчэнна- і царкоўнаслужыцеля Гродзенскай епархіі, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій у Савецкім Саюзе, былі забіты нямецка фашысцкімі захопнікамі на акупіраваных тэрыторыях, праследаваліся польскімі ўладамі ў Заходняй Беларусі. Акрамя біяграфічных дадзеных, прадстаўлены ўспаміны, дакументальныя матэрыялы і газетныя карэспандэнцыі, якія сведчаць аб пакутніцкім лёсе духавенства і міран у ХХ стагоддзі...

Выданне будзе цікава прафесійным гісторыкам, краязнаўцам, прыхадскім святарам, усім, хто цікавіцца гісторыяй Праваслаўя на Беларусі.

Андрэй Вашкевіч, «ПАМІЖ ЛАСОСНАЙ І ЧОРНАЙ ГАНЧАЙ»
2010-2015

«ПАМІЖ ЛАСОСНАЙ І ЧОРНАЙ ГАНЧАЙ»
Андрэй Вашкевіч

З моманту выдання кнігі „Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай” прайшло восем гадоў. Увесь гэты час вялікай патрэбы рыхтаваць да друку новае яе выданне не было, паколькі ніводная з агучаных аўтарамі высноваў не была імі перагледжана, а прачытаць pdf-версію кнігі можа кожны жадаючы, спампаваўшы яе з сайта кamunikat.org...

Атрымалася выданне хутчэй краязнаўчае, таму паўтаруся – тым, хто хоча глыбей азнаёміцца з прычынамі з’яўлення польскага насельніцтва ваколіц Сапоцкіна, варта пачытаць першае выданне кнігі. У кнізе выкарыстаны фотаздымкі з калекцыі Аляксандра Сосны, а таксама малюнкі Зміцера Люціка...

Святлана Куль-Сяльверстава, «Палітыка. Культура. Асоба. Нарысы па культуры Беларусі»
2010-2015

«Палітыка. Культура. Асоба. Нарысы па культуры Беларусі»
Святлана Куль-Сяльверстава

У кнігу увайшлі нарысы па гісторыі і культуры Беларусі, а таксама матэрыялы, прысвечаныя метадалогіі і методыцы гістарычных даслеадаванняў. Асобнае месца дадзена разгляду літвінскай культунай традыцыі, як гісторыка-палітычнай і культурнай з’яве, а таксама праблемам пісьменнай культуры...

Кніга адрасавана прафесійным гісторыкам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

Андрэй Вашкевіч, «На Гродзенскім бруку»
2010-2015

«На Гродзенскім бруку»
Андрэй Вашкевіч

Распавядаючы сёння пра гісторыю Гродна, мы ў першую чаргу згадваем пра самыя значныя падзеі з гістарычнага жыцця горада над Нёманам, пра самых знакамітых яго жыхароў: Давыда Гарадзенскага, Стэфана Баторыя, Элізу Ажэшку, Васіля Быкава і іншых герояў нашай багатай мінуўшчыны. Калі ў Гродна прыязджаюць суайчыннікі з Беларусі ці турысты з-за мяжы, здалёк – то найперш мы знаёмім іх са старадаўнімі цэрквамі і ўнікальнымі касцёламі, вядзем на Замкавую гару да сярэднявечнага замка Вітаўта, перабудаванага ў каралеўскі палац караля С. Баторыя, там апавядаем пра славу Гродна ў часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а, стоячы каля брамы Новага Замка, успамінаем аб сумным лёсе караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і апошніх гадах існавання калісці магутнай дзяржавы...

Іван Буднік, «ДА ПАДЗЕЯЎ 1863 – 64 г.г. НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ»
2010-2015

«ДА ПАДЗЕЯЎ 1863 – 64 г.г. НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ»
Іван Буднік

Падзеі 1863-64 г.г. для беларусаў застануцца на вякі важнейшым этапам на шляху да незалежнасці. Да іх мы будзем звяртацца і ў юбілейныя гады, і штогодна, бо яны з’явіліся чарговым яркім парывам народа да волі.

Падзеі памянёнага паўстання разглядаюцца ў нарысе ў межах сучаснага Гродзенскага раёна з улікам зацікаўленасці сучасных яго жыхароў...

Святлана Марозава, «СВАЁЙ ВЕРЫ ЛАМАЦЬ НЕ БУДЗЕМ…»
2010-2015

«СВАЁЙ ВЕРЫ ЛАМАЦЬ НЕ БУДЗЕМ…»
Святлана Марозава

Імкненне да сінтэзу каштоўнасцяў усходняга і заходняга хрысціянства – прадвызначаная геаграфічна і гістарычна асаблівасць Беларусі. Экуменічны і геапалітычны фактары вызначылі жывучасць тут з XV ст. уніяцкай ідэі. Пошукі свайго месца ў еўрапейскіх рэлігійна-палітычных працэсах другой паловы XVІ ст. прывялі нашых продкаў да заключэння ў 1596 г. Брэсцкай царкоўнай уніі і стварэння рэлігійнай альтэрнатывы праваслаўю і каталіцызму. Гэта была спроба пераадолець на рэгіянальным узроўні раскол хрысціянства. Cпроба рэальнага аб’яднання хрысціянскай царквы, прадпрынятая нашымі продкамі, з’яўляецца найважнейшым укладам беларускага народа ў скарбніцу сусветнай цывілізацыі...

Кніга адрасавана прафесійным гісторыкам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.