Выдавецтва
«ЮрСаПрынт»
Гародня
Святлана
Куль-Сяльверстава

«Палітыка. Культура. Асоба. Нарысы па культуры Беларусі»

Святлана Куль-Сяльверстава, «Палітыка. Культура. Асоба. Нарысы па культуры Беларусі»

Палітыка. Культура. Асоба. Нарысы па культуры Беларусі

     

Аўтар: Святлана Куль-Сяльверстава.
Загаловак: «Палітыка. Культура. Асоба. Нарысы па культуры Беларусі».
Вокладка: мяккая.
Колькасць старонак: 197.
Кошт: 10 руб. (пры набыцці па па безнаяўным разліку).
Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

     

Анатацыя

У кнігу увайшлі нарысы па гісторыі і культуры Беларусі, а таксама матэрыялы, прысвечаныя метадалогіі і методыцы гістарычных даслеадаванняў. Асобнае месца дадзена разгляду літвінскай культунай традыцыі, як гісторыка-палітычнай і культурнай з’яве, а таксама праблемам пісьменнай культуры...

Кніга адрасавана прафесійным гісторыкам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

     

З прадмовы выдання

Культура, як з’ява чалавечага жыцця, мае шмат акрэсленняў і абліччаў. Яе можна разглядаць як сінонім цывілізацыі, а можна засяроджвацца толькі на асобных праявах духоўнай дзейнасці чалавека. Так ці інакш, разважаючы аб культуры, мы будзем звяртацца да ўсяго, што датычыць чалавека, у тым - да палітычных, эканамічных, сацыяльных працэсаў, уласцівасцяў чалавечай асобы. Прадстаўленне карціны культурнага жыцця ў тую ці іншую эпоху не можа зводзіцца толькі да пераліку асобных інстытутаў, якія стварае грамадства для свайго духоўнага існавання, ці да апісання зместу культурных з’яў. Каб зразумець сутнасць, сэнс, значэнне і ролю культуры ў жыцці чалавека, неабходна ведаць умовы, у якіх яна развіваецца і існуе, вытокі культурных працэсаў. Такі падыход пакладзены ў падставу манаграфіі, якая прапануецца аўтаркай шаноўнаму чытачу.

У кнігу ўвайшлі нарысы, прысвечаныя розным галінам культурнага і палітычнага жыцця. Шэраг з іх носяць канцэптуальны і міждысцыплінарны характар. Гэта датычыцца, найперш, раздзелаў, прысвечаных літвінскай культурнай традыцыі. У апошнія часы літвінства, як гісторыка-культурная і палітычная з’ява, стала адной з запатрабаваных тэм для дыскусій і ў навуковым асяроддзі, і ў палітычнай палеміцы. Пры тым сутнасць літвінства дастаткова часта скажаецца. Апошняе адбываецца як з прычын неведання, не валодання гістарычнымі рэаліямі, так і з-за недобрасумленнасці асобных палітыкаў ці навукоўцаў. Таму менавіта, хоць сутнасць дадзенага тэрміну, уведзенага намі ў навуковы зварот паўтара дзесяцігоддзі таму, а таксама месца літвінскай культурнай традыцыі ў гісторыка-культурным і нацыятворчым працэсах неаднаразова асвятлялася аўтаркай гэтых радкоў у манаграфіі, артыкулах, выступленнях на навуковых імпрэзах, я палічыла мэтазгодным аддаць згаданай праблематыцы аказалую частку аб’ёму выдання.

Шэраг матэрыялаў, якія змешчаны ў кнізе, прысвечаны пісьменнасці і кніжнай справе. Гэта, найперш, праблемы беларускай палеаграфіі, як дысцыпліны, якая павінна распрацоўваць пытанні пісьменнай культуры на беларускіх землях. Тэрмін “беларускай палеаграфія” таксама, як і “літвінская культурная традыцыя”, уведзены аўтаркай гэтых радкоў у навуковы зварот у канцы 1990-х гадоў. Але, як аказалася, недастаткова напісаць некалькі падручнікаў - належыць зноў і зноў звяртацца да асобных прабем, зноў і зноў тлумачыць сэнс той ці іншай з’явы, каб яна адпаведным чынам была ўспрынята грамадствам. Таму менавіта, у кнігу ўвайшлі матэрыялы, прысвечаныя беларускай палеаграфіі, як аднаму з раздзелаў палеаграфічнай навукі. Другая тэма, якая закранае гісторыю пісьменства, і якая знайшла адлюстраванне ў дадзенай кнізе - тэма цэнзуры. Цэнзура знаходзіцца на мяжы культуры і палітыкі, з’яўляецца не толькі “лакмусавай паперкай” для акрэслення ступені свабоды слова, але таксама характарызуе ступень развіцця прыгожага і навуковага пісьменства, узровень адукаванасці грамадства. Нам асбліва цікавым было прасачыць пачатковы этап фармавання свецкай цэнзуры, як дзяржаўнага інстытута, і яе ўплыў на кніжную культуру.

У кнігу ўвайшлі матэрыялы, прысвечаныя выдатным асобам нашай гісторыі. Сэнс гэтых нарысаў - паказаць, што варта займацца вывучэннем жыцця і дзейнасці герояў мінуўшчыны нават тады, калі, здавалася б, усё ужо вывучана. Часам невялікі, невядомы дагэтуль факт біяграфіі такой асобы пры суаднясенні з гістарычным кантэкстам дазваляе па-іншаму паглядзець на яе, па-іншаму ацаніць вядомыя падзеі і з’явы.

Заключны раздзел кнігі ўключае тэксты, звязаныя з метадалогіяй і методыкай навуковых даследаванняў. Апрача ўжо згаданых праблем палеаграфіі, у ім ідзе гаворка аб гістарычнай храналогіі, дысцыпліне, якая на працягу стагоддзя не звяртала на сябе ўвагу беларускіх навукоўцаў. Значнае месца аддадзена праблемам вуснай гісторыі, як адной з крыніц, якімі карыстаецца гістарычная навука.

     

Спампаваць выданне цалком