Нашы выданні 2010 - 2015 гадоў

ПАМІЖ ЛАСОСНАЙ І ЧОРНАЙ ГАНЧАЙ

«ПАМІЖ ЛАСОСНАЙ І ЧОРНАЙ ГАНЧАЙ»

Аўтар: Андрэй Вашкевіч.

Загаловак: «ПАМІЖ ЛАСОСНАЙ І ЧОРНАЙ ГАНЧАЙ. Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю».

Вокладка: мяккая.

Колькасць старонак: 88.

Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

Анатацыя

З моманту выдання кнігі „Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай” прайшло восем гадоў. Увесь гэты час вялікай патрэбы рыхтаваць да друку новае яе выданне не было, паколькі ніводная з агучаных аўтарамі высноваў не была імі перагледжана, а прачытаць pdf-версію кнігі можа кожны жадаючы, спампаваўшы яе з сайта кamunikat.org.

Аднак, паступовае накапленне дадатковай фактуры прывяло да разумення таго, што аўтарамі дапушчана шмат памылак у апісанні гісторыі праваслаўных і грэка-каталіцкіх прыходаў Сапоцкінскага краю.

Недзе былі пераблытаны прыходы (парафіі), недзе даваліся памылковыя даты пабудовы храмаў, імёны фундатараў і святароў. Таму было вырашана скараціць тэкст папярэдняга выдання, прыбраць дадаткі (таблічныя і тэкставыя) і скласці тэкст новага выдання толькі з дзвюх частак – кароткай гісторыі распаўсюджання хрысціянства ў Аўгустоўскай пушчы і гісторыі прыходаў, якія былі праваслаўнымі і грэка-каталіцкімі.

Атрымалася выданне хутчэй краязнаўчае, таму паўтаруся – тым, хто хоча глыбей азнаёміцца з прычынамі з’яўлення польскага насельніцтва ваколіц Сапоцкіна, варта пачытаць першае выданне кнігі. У кнізе выкарыстаны фотаздымкі з калекцыі Аляксандра Сосны, а таксама малюнкі Зміцера Люціка.

     

Спампаваць выданне цалком