Нашы выданні 2010 - 2015 гадоў

СВАЁЙ ВЕРЫ ЛАМАЦЬ НЕ БУДЗЕМ…

«СВАЁЙ ВЕРЫ ЛАМАЦЬ НЕ БУДЗЕМ…»

Аўтар: Святлана Марозава.

Загаловак: «СВАЁЙ ВЕРЫ ЛАМАЦЬ НЕ БУДЗЕМ…»: СУПРАЦІЎ ДЭЎНІЗАЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ (1780 – 1839 ГАДЫ), манаграфія.

Вокладка: мяккая.

Колькасць старонак: 216.

Кошт: 10 руб. (пры набыцці па па безнаяўным разліку).

Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

Анатацыя

Імкненне да сінтэзу каштоўнасцяў усходняга і заходняга хрысціянства – прадвызначаная геаграфічна і гістарычна асаблівасць Беларусі. Экуменічны і геапалітычны фактары вызначылі жывучасць тут з XV ст. уніяцкай ідэі. Пошукі свайго месца ў еўрапейскіх рэлігійна-палітычных працэсах другой паловы XVІ ст. прывялі нашых продкаў да заключэння ў 1596 г. Брэсцкай царкоўнай уніі і стварэння рэлігійнай альтэрнатывы праваслаўю і каталіцызму. Гэта была спроба пераадолець на рэгіянальным узроўні раскол хрысціянства. Cпроба рэальнага аб’яднання хрысціянскай царквы, прадпрынятая нашымі продкамі, з’яўляецца найважнейшым укладам беларускага народа ў скарбніцу сусветнай цывілізацыі.

Берасцейская ўнія стала пераломнай падзеяй усходнеславянскай канфесійнай гісторыі і аказала істотны ўплыў на цывілізацыйную сітуацыю ва Усходняй Еўропе. За час свайго існавання ўніяцкае веравызнанне істотна пацясніла пазіцыі традыцыйных рэлігій і к канцу XVІІІ ст. стала канфесійнай дамінантай, ахапіўшы ад 2/3 да 3/4 насельніцтва Беларусі. Уніяцкая царква сама пераўтварылася ў традыцыйны культавы інстытут. Яе дзейнасць склала цэлую эпоху ў царкоўным і нацыянальным жыцці Беларусі, сфарміравала значны пласт айчыннай культуры.

Шэраг гісторыкаў лічыць, што ўніяцкае веравызнанне найбольш адпавядала этнакультурным запытам беларусаў, а ў канкрэтнагістарычных абставінах канца ХVIII ст. – першай паловы ХІХ ст. адыгрывала важную ролю як дзейсны фактар самасцвярджэння беларускага народа і яго абароны ад іншых этнасаў...

На аснове комплекса новых гістарычных крыніц з архіваў і рукапісных аддзелаў бібліятэк Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы і Украіны прадпрыняты канцэптуальны перагляд праблемы рэакцыі беларускага народа на дэмантаж у 1780 – 1839 г. уніяцкай царквы. Раскрываецца малавядомая «тэхналогія» «ўз’яднання» ўніятаў. Устаноўлены імёны барацьбітоў і пакутнікаў за веру і іх ганіцеляў. Прызначаецца для спецыялістаў па гісторыі Беларусі, студэнтаў, аматараў гісторыі.

     

Спампаваць выданне цалком