«Цярпенне - вялікая сіла. Калі лопне…», Міхаіл Міхайлавіч Мамчыч

Выдавецтва «ЮрСаПрынт» Гародня
Нашы
графа/
Шаманствы

«Нашы перакананні і прадстаўлення часта з'яўляюцца пасткай, якая абмяжоўвае нашы магчымасці. Адзіным веданнем, здольным пасунуць нас на шляху развіцця, з'яўляецца веданне таго, што чалавечае ўяўленне здольна на ўсё. І ўсё, што магчыма ў нашым уяўленні, магчыма і ў рэальнасці».

Альберт Эйнштэйн.

Васіль Герасімчык, АПОШНЯЯ КРЭПАСЦЬ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ
9 красавіка, 2020 г

АПОШНЯЯ КРЭПАСЦЬ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ
Васіль Герасімчык

Вясна – лепшы час для падарожжаў па родным краі. А зямля беларуская багатая на разнастайныя прыгожыя і таямнічыя мясціны. Сярод іх – апошняя крэпасць Расійскай імперыі, 13 фартоў якой былі ўзведзеныя ў ваколіцах Гродна. Падрабязна пра гэты цікавы аб’ект распавядаюць кнігі выдавецтва «ЮрСаПрынт».

Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі
25 сакавіка, 2020 г

КНІГІ ПРА ПАЎСТАННЕ 1863-1864 ГАДОЎ
Васіль Герасімчык

Тэма паўстання 1863-1864 гадоў працягвае бударажыць розумы і сэрцы. Мабыць, не адна з тэмаў па гісторыі Беларусі не выклікае столькі эмоцый, колькі тыя далёкія падзеі 156-гадовай даўніны. Гораду Гродна ў іх была адведзена адна з найважнейшых роляў, паколькі тут дзейнічала таемная рэвалюцыйная арганізацыя на чале з Канстанцінам Каліноўскім. Гродзеншчына стала адным з найважнейшых рэгіёнаў, дзе паўстанцкі рух атрымаў шырокае распаўсюджванне і падтрымку. У выдавецтве «ЮрСаПрынт» ў розныя гады выйшлі тры кнігі, прысвечаных падзеям 1863-1864 гадоў.

Васіль Герасімчык, «ЛЕГЕНДЫ НЕ СТАРОЙ ГАРОДНІ»: Photo by Mashudi Soedjono on Unsplash
26 сакавика, 2019

ЛЕГЕНДЫ НЕ СТАРОЙ ГАРОДНІ
Васіль Герасімчык

Якое прозвішча маюць нашчадкі караля Стэфана Баторыя, што жывуць у Гродне? Дзе ў нашым горадзе было любімае месца самагубцаў? Адкуль паходзіць назва Фолюш?.. Адказы на гэтыя ды шматлікія іншыя пытанні даюцца ў новай кнізе Андрэя Павача “Легенды не старой Гародні”. У ёй упершыню сабрана больш 200 гродзенскіх легенд і паданняў...

На старонках кнігі не толькі вядомыя асобы або будынкі, а таксама малавядомыя куткі нашага горада ды простыя гарадзенцы...

визитные карточки
28 красавіка, 2018

Навошта патрэбныя візітоўкі і якія яны бываюць

Візітная картка - гэта пасланне ад асобы вашай кампаніі. Прычым увесь фокус у тым, што прасторы для манеўраў у вас зусім няма - паколькі памер у візітоўкі зусім невялікі.

Пры гэтым візітоўкі могуць выкарыстоўвацца для розных мэтаў і выконваць розныя функцыі. У залежнасці ад гэтага вылучаюць некалькі відаў візітовак...