Выдавецтва
«ЮрСаПрынт»
Гародня
Нашы
графа/
Шаманствы
Васіль
Герасімчык
КНІГІ
ПРА
ПАЎСТАННЕ
1863-1864
ГАДОЎ

ПАЎСТАННЕ 1863-1864 ГАДОЎ
25 САКАВІКА, 2020

КНІГІ ПРА ПАЎСТАННЕ 1863-1864 ГАДОЎ

     

Тэма паўстання 1863-1864 гадоў працягвае бударажыць розумы і сэрцы. Мабыць, не адна з тэмаў па гісторыі Беларусі не выклікае столькі эмоцый, колькі тыя далёкія падзеі 156-гадовай даўніны. Гораду Гродна ў іх была адведзена адна з найважнейшых роляў, паколькі тут дзейнічала таемная рэвалюцыйная арганізацыя на чале з Канстанцінам Каліноўскім. Гродзеншчына стала адным з найважнейшых рэгіёнаў, дзе паўстанцкі рух атрымаў шырокае распаўсюджванне і падтрымку. У выдавецтве «ЮрСаПрынт» ў розныя гады выйшлі тры кнігі, прысвечаных падзеям 1863-1864 гадоў.

Першая з іх - гэта кніга Івана Будніка «ДА ПАДЗЕЯЎ 1863 – 64 гг. НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ»

Іван Буднік, «ДА ПАДЗЕЯЎ 1863 – 64 г.г. НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ»

Кніга, якая пабачыла свет у 2013 годзе, распавядае пра падзеі, якія разгортваліся ў 1863-1864 гадах у межах сучаснага Гродзенскага раёна. Тут і падрыхтоўка самога выступу, і спробы захопу Гродна, і дзейнасць атрада Аляксандра Лянкевіча, які авалодаў Азёрамі, і кароткія звесткі аб шэрагу ўдзельнікаў паўстання.

Кніга даступная для запампоўкі на нашым сайце.

Кніга «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда» ў 2019 годзе была адзначана прэміяй ім. Францішка Багушэвіча, заснаванай ПЭН-цэнтрам. Яе з'яўленне было выклікана знаходкамі парэшткаў паўстанцаў на Замкавай гары ў Вільні ў 2017-2018 гадах.

Васіль Герасімчык, «КАНСТАНЦІН КАЛІНОЎСКІ: АСОБА І ЛЕГЕНДА»

Канстанцін Каліноўскі, чыё жыццё і дзейнасць непарыўна звязана з Гродна, быў адным з лідэраў паўстання 1863-1864 гадоў на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Шматлікія старонкі яго біяграфіі да сённяшняга дня выклікаюць спрэчкі. Дадзеная кніга - гэта спроба суцэльна прадставіць асобу Каліноўскага і адлюстраваць тыя фактары, якія паўплывалі на яго.

Кніга даступная для запампоўкі на нашым сайце.

Кніга Леаніда Лаўрэша «Паўстанчы дух. 1812, 1831, 1863 гады на Лідчыне» распавядае пра трагічныя старонкі барацьбы нашага народа за сваю незалежнасць.

Леанід Лаўрэш, «Паўстанчы дух. 1812, 1831, 1863 гады на Лідчыне»

Гісторык Алесь Радзюк адзначыў: “У сваім бачанні таго, што адбывалася на Лідчыне ў тыя часы, аўтар далёкі ад ідэі манапалізацыі аднаго нейкага пункту гледжання на ўсе тыя падзеі. Адной з галоўных адметнасцяў нарысаў з’яўляецца прысутнасць у іх поглядаў розных бакоў канфлікту. З аднаго боку гэта расейскія афіцэры і цывільныя чыноўнікі царскай адміністрацыі, а з іншага – прадстаўнікі супрацьлеглага лагеру, мясцовыя жыхары. Асабліва каштоўнымі, на нашу думку, з’яўляюцца ўспаміны, у якіх характарызуецца тая абстаноўка, што панавала ў Лідзе напярэдадні выбуху паўстання 1863 г. У іх адлюстраваны не столькі палітычныя, колькі штодзённыя адметнасці тагачаснага жыцця гэтага горада і навакольнага рэгіёна”.

Васіль Герасімчык,
25 сакавіка, 2020 г.