Паўнатэкставая электронная бібліятэка нашых выданняў*

*Старонка ў стадыі напаўнення

Мы родом из… Гродно

Фотоальбом памяти Виктора Саяпина «Мы родом из… Гродно»

Заглавие: «Мы родом из… Гродно». Фотоальбом памяти Виктор Саяпина.

Переплёт: твердый, мелованая бумага.

Количесво страниц: 150.

Размер: 215x145 мм.

Цена: к сожалению, уже нет в наличии.

Где приобрести: список наших торговых партнеров.

Аннотация

В фотоальбом «Мы родом из… Гродно», посвященный памяти замечательного человека, настоящего гродненца, историка, краеведа Виктора Саяпина, мы решили включить как фотографии, которые по разным причинам не вошли в его книги, так и те, которые ранее публиковались, но были напечатаны в книгах малыми размерами.

Мы надеемся, что уникальные фотографии, вошедшие в этот фотоальбом, дадут возможность всем вспомнить близкие, знакомые и родные места Гродно, где мы выросли и живём, и полюбить его так, как любил его наш друг, товарищ, учитель Виктор Юрьевич Саяпин, и тем самым отдать ему дань нашего уважения. Книга предназначена для широкого круга читателей (подробнее...).

     

Под щитом Давида. Гродненский еврейский календарь: 2018 (5778 - 5779)

«Под щитом Давида. Гродненский еврейский календарь: 2018 (5778 - 5779)».

Заглавие: «Под щитом Давида. Гродненский еврейский календарь – 2018 (5778 5779)».

Переплёт: мягкий, мелованая бумага.

Количесво страниц: 28.

Размер: 290x210 мм.

Где приобрести: список наших торговых партнеров.

Аннотация

Гродненская еврейская община – одна из самых древних и влиятельных в Беларуси. Евреи, которые поселились в Гродно ( предположительно в XIV в.), «в течение поколений жили очень организованной общиной». 18 июня 1389 г. князь Витовт пожаловал грамоту гродненской еврейской общине. Жизнь еврея регулировал кагал — община и орган ее самоуправления. В 1623 г. Гродно вошел в Литовский ваад (1623-1764).

После второго раздела Речи Посполитой Гродно в составе других земель вошел в Российскую империю. 23 июня 1794 г. указом Екатерины II была узаконена так называемая черта оседлости, где евреям разрешалось «отправлять купеческие и мещанские промыслы».

В 1801 г. Гродно стал губернским городом и оставался влиятельным центром теперь уже российского еврейства. Тут жили несколько известных раввинов, была одна из первых в России еврейских типографий. В 1788 г. в Гродно была отпечатана первая книга на иврите в Беларуси и Литве. В XIX в. евреи в основном жили в отдельных кварталах города: между улицами Замковой, Соборной и речкой Городничанкой, т.е. в месте, где евреи селились еще с XVI в. Гродно не оставался с стороне от важных исторических событий (подробнее...).

     

СВАЁЙ ВЕРЫ ЛАМАЦЬ НЕ БУДЗЕМ…

«СВАЁЙ ВЕРЫ ЛАМАЦЬ НЕ БУДЗЕМ…»

Аўтар: Святлана Марозава.

Загаловак: «СВАЁЙ ВЕРЫ ЛАМАЦЬ НЕ БУДЗЕМ…»: СУПРАЦІЎ ДЭЎНІЗАЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ (1780 – 1839 ГАДЫ), манаграфія.

Вокладка: мяккая.

Колькасць старонак: 216.

Кошт: 10 руб. (пры набыцці па па безнаяўным разліку).

Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

Анатацыя

Імкненне да сінтэзу каштоўнасцяў усходняга і заходняга хрысціянства – прадвызначаная геаграфічна і гістарычна асаблівасць Беларусі. Экуменічны і геапалітычны фактары вызначылі жывучасць тут з XV ст. уніяцкай ідэі. Пошукі свайго месца ў еўрапейскіх рэлігійна-палітычных працэсах другой паловы XVІ ст. прывялі нашых продкаў да заключэння ў 1596 г. Брэсцкай царкоўнай уніі і стварэння рэлігійнай альтэрнатывы праваслаўю і каталіцызму. Гэта была спроба пераадолець на рэгіянальным узроўні раскол хрысціянства. Cпроба рэальнага аб’яднання хрысціянскай царквы, прадпрынятая нашымі продкамі, з’яўляецца найважнейшым укладам беларускага народа ў скарбніцу сусветнай цывілізацыі.

Берасцейская ўнія стала пераломнай падзеяй усходнеславянскай канфесійнай гісторыі і аказала істотны ўплыў на цывілізацыйную сітуацыю ва Усходняй Еўропе. За час свайго існавання ўніяцкае веравызнанне істотна пацясніла пазіцыі традыцыйных рэлігій і к канцу XVІІІ ст. стала канфесійнай дамінантай, ахапіўшы ад 2/3 да 3/4 насельніцтва Беларусі. Уніяцкая царква сама пераўтварылася ў традыцыйны культавы інстытут. Яе дзейнасць склала цэлую эпоху ў царкоўным і нацыянальным жыцці Беларусі, сфарміравала значны пласт айчыннай культуры.

Шэраг гісторыкаў лічыць, што ўніяцкае веравызнанне найбольш адпавядала этнакультурным запытам беларусаў, а ў канкрэтнагістарычных абставінах канца ХVIII ст. – першай паловы ХІХ ст. адыгрывала важную ролю як дзейсны фактар самасцвярджэння беларускага народа і яго абароны ад іншых этнасаў...

На аснове комплекса новых гістарычных крыніц з архіваў і рукапісных аддзелаў бібліятэк Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы і Украіны прадпрыняты канцэптуальны перагляд праблемы рэакцыі беларускага народа на дэмантаж у 1780 – 1839 г. уніяцкай царквы. Раскрываецца малавядомая «тэхналогія» «ўз’яднання» ўніятаў. Устаноўлены імёны барацьбітоў і пакутнікаў за веру і іх ганіцеляў. Прызначаецца для спецыялістаў па гісторыі Беларусі, студэнтаў, аматараў гісторыі (падрабязнее...).

     

Паўстанчы дух. 1812, 1831, 1863 гады на Лідчыне

«Паўстанчы дух. 1812, 1831, 1863 гады на Лідчыне»

Аўтар: Лаўрэш Леанід.

Загаловак: «Паўстанчы дух. 1812, 1831, 1863 гады на Лідчыне».

Вокладка: мяккая.

Колькасць старонак: 243.

Кошт: 10 руб. (пры набыцці па па безнаяўным разліку).

Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

Анатацыя

У кнізе, грунтуючыся на шматлікіх ужо раней друкаваных і архіўных матэрыялах, а таксама на мемуарах таго часу, расказваецца пра падзеі 1812, 1831, 1863 гг. на Лідчыне.

Расказваецца пра найбольш вядомыя прадпрыемствы, якія існавалі ў Гродне ў тыя часы: тытунёвую фабрыку, фабрыкі матацыклаў, ігральных карт, штучнай кавы і мармеладу і многія іншыя.

Кніга будзе карыснай для чытача, які цікавіцца беларускай мінуўшчынай: настаўнікам і вучням агульнаадукацыйных школ, краязнаўцам, навукоўцам, выкладчыкам гісторыі і студэнтам.

З прадмовы выдання

Кожны народ мае ў сваёй гісторыі падзеі, якімі ён ганарыцца. На гэтых невялікіх па часе эпізодах мінулага выхоўваюцца новыя пакаленні грамадзян, яны ўключаны ў кантэкст дзяржаўнай ідэалогіі, на іх прыкладах фарміруецца гістарычная памяць народа. Не выклікае сумненняў, што падобнымі вызначальнымі момантамі айчыннай гісторыі ХІХ ст. былі нацыянальна-вызваленчыя паўстанні і, у першую чаргу, паўстанне 1863 г

У апошнія два дзесяцігоддзі незалежнай гісторыі Беларусі тэматыка падзей 1812, 1831 і 1863 гадоў пачала куды больш актыўна распрацоўвацца нашай гістарычнай навукай. За гэты час былі зроблены спробы іх новай ацэнкі і інтэрпрэтацыі, створаны некалькі абагульняючых прац па дадзенай праблематыцы, выдадзены шэраг зборнікаў па выніках тэматычных канферэнцый. Але нягледзячы на ўвесь паступальны рух наперад у вывучэнні гэтых момантаў нашай гісторыі, тут па-ранейшаму застаецца шмат «белых плямаў». Адным са спосабаў вырашэння тых пытанняў, што паўсталі на шляху вывучэння гэтых падзей, з’яўляецца распрацоўка рэгіянальнай гісторыі. Менавіта падобны падыход дазваляе нібыта праз павелічальнае шкло пабачыць тое, чаго зазвычай не відаць у акадэмічных выданнях і працах прафесійных гісторыкаў. Як вядома, на месцы бывае прасцей разабрацца з нейкай праблемай, убачыць яе спецыфіку, чым з далёкіх кабінетаў.

У дадзенай кнізе прадстаўлены нарысы гісторыі Лідчыны і яе жыхароў у барацьбе за незалежнасць свайго краю, супраць расейскага панавання. Аб’ектам аўтарскага інтарэсу былі абраны падзеі, звязаныя з вайной 1812 г. і паўстаннямі 1831 і 1863 гг.

Франка-расейскі канфлікт 1812 г. нельга лічыць нацыянальна-вызваленчым паўстаннем у традыцыйным сэнсе гэтага слова. Хутчэй за ўсё, ён трапляе пад дадзенае вызначэнне з пункту гледжання тых надзей, якія падарыла для жыхароў нашага краю гэтая падзея. Той энтузіязм, з якім многія суайчыннікі прычыніся да аднаўлення былой дзяржаўнасці, іх удзел у баявых дзеяннях дазваляе нам сёння паставіць гэтую падзею ў шэраг іншых, звязаных з барацьбой за незалежнасць (падрабязнее...).

     

Известные уроженцы Гродненской области

«Известные  уроженцы  Гродненской области»

Автор: Гостев А. П.

Заглавие: «Известные уроженцы Гродненской области».

Переплёт: мягкий.

Количесво страниц: 355.

Цена: 15 руб.

Где приобрести: список наших торговых партнеров.

Аннотация

Монография «Известные личности Гродненской области» является продолжением серии «Факел истины», первая книга которой «Известные личности Гродно» была издана в 2015 г. Основная цель серии – представить биографии уроженцев той или иной местности, деятельность которых в рамках целостного представления о культуре как триединстве искусство-наука-религия, направлена на только на познание и утверждение триединой истины, но и следованию за ней.

Проект серии во всех заявленных в первом выпуске 15-ти книгах не претендует на полноту охвата вышеозначенных личностей и открыт для дальнейшего расширения и углубления. Разнообразный по своему составу и степени представления биографический материал в уже опубликованных книгах позволяет в дальнейших исследованиях сконцентрироваться как на глобальной проблеме устойчивости (надёжности) ноосферы, так и на локальной (сугубо краеведческой) проблеме постижения генетического кода местности.

Данная тема актуальна тем, что затронутые события имеют непосредственное отношение к Беларуси. Автор сделал упор на репортаж: побывал на местах боев, обследовал укрепления и позиции Первой мировой.

Основополагающий принцип построения всех книг серии – место рождения того или иного героя – своеобразного «факела истины». Если в первой книге это были сугубо уроженцы города Гродно, то во второй – это уже (в том числе) и представители (по рождению) более широкого ареала Принеманья –Гродненской области в ее сегодняшних границах.

В отдельных спорных случаях (если это не уводит в сторону от основной направленности) автор счел возможным привести собственные аргументы или высказать свою, сугубо личную точку зрения.

Для более качественного достижения основной цели серии данная монография содержит дополнения к основному историко-географическому разделу «Гродненская область». А также снабжена «Библиографией» и «Именным указателем» (подробнее...).

     

Путь девушки из Гродно: еще одно восхождение

«Путь девушки из Гродно: еще одно восхождение»

Автор: Марина Шепелевич.

Заглавие: «Путь девушки из Гродно: еще одно восхождение».

Переплёт: мягкий.

Количесво страниц: 230.

Цена: 15 руб.

Где приобрести: список наших торговых партнеров.

Аннотация

Книга представляет собой документальный рассказ, посвященный Лизе Чапник – председателю объединенного многонационального антифашистского комитета города Белостока. Лиза – уроженка Гродно.

Её детство и юность прошли в Гродно. Лиза и ее друзья во время Второй мировой войны становятся узниками гродненского гетто и вступают в подпольную борьбу с нацистами.

Лизе Чапник посчастливилось встретить многих замечательных людей – Алексея Карпюка, Соломона Михоэлса, о которых также рассказывается в книге.

События, описанные в книге, охватывают период от межвоенного двадцатилетия до современности (подробнее...).

     

Под крылом Коложи

«Под крылом Коложи. Карманная история Гродно»

Автор: Павач Андрей.

Заглавие: «Под крылом Коложи. Карманная история Гродно».

Переплёт: мягкий.

Количесво страниц: 222.

Цена: 7 руб.

Где приобрести: список наших торговых партнеров.

Аннотация

Гродно – город на западе Беларуси, из которого за полчаса можно добраться до границы с Польшей, за сорок минут – до границы Литвы. Удивительно, но при такой географии именно здесь сохранилась одна из самых древних белорусских церквей – Коложа. Она стала символом когда-то проходившей межи между христианством и языческим миром, во многом определившей судьбу этого места.

Рождённый «оградить»–защитить, этот город сам, как никто другой, нуждался в защите. Может быть, поэтому в истории Гродно и Коложи, или Коложи и Гродно, – как кому больше нравится прослеживается неизменная закономерность. Драматические изменения в жизни города так либо иначе отражались и на храме, а все, что происходило с самим храмом, каким-то уж совершенно сверхъестественным образом определяло и судьбу Гродно (подробнее...).

     

Сінодзік пацярпелых за веру і Царкву Хрыстовую ў Гродзенскай епархіі (ХХ стагоддзе)

«Сінодзік пацярпелых за веру і Царкву Хрыстовую ў Гродзенскай епархіі (ХХ стагоддзе)»

Аўтар: АЛЯКСАНДР ГОРНЫ.

Загаловак: «Сінодзік пацярпелых за веру і Царкву Хрыстовую ў Гродзенскай епархіі (ХХ стагоддзе)».

Вокладка: мяккая.

Колькасць старонак: 148.

Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

Анатацыя

Выданне склалі жыццяпісы 91 свяшчэнна- і царкоўнаслужыцеля Гродзенскай епархіі, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій у Савецкім Саюзе, былі забіты нямецка фашысцкімі захопнікамі на акупіраваных тэрыторыях, праследаваліся польскімі ўладамі ў Заходняй Беларусі. Акрамя біяграфічных дадзеных, прадстаўлены ўспаміны, дакументальныя матэрыялы і газетныя карэспандэнцыі, якія сведчаць аб пакутніцкім лёсе духавенства і міран у ХХ стагоддзі. Выданне будзе цікава прафесійным гісторыкам, краязнаўцам, прыхадскім святарам, усім, хто цікавіцца гісторыяй Праваслаўя на Беларусі.

Выдадзена па БЛАГАСЛАВЕННЮ ВЫСОКАПРААСВЯШЧЭННЕЙШАГА АРЦЕМІЯ, АРХІЕПІСКАПА ГРОДЗЕНСКАГА І ВАЎКАВЫСКАГА.

Рэкамендавана да публікацыі Выдавецкім саветам Беларускай Праваслаўнай Царквы за № 82 ад 20.01.2014 г. (падрабязнее...).

     

ПАМІЖ ЛАСОСНАЙ І ЧОРНАЙ ГАНЧАЙ

«ПАМІЖ ЛАСОСНАЙ І ЧОРНАЙ ГАНЧАЙ»

Аўтар: Андрэй Вашкевіч.

Загаловак: «ПАМІЖ ЛАСОСНАЙ І ЧОРНАЙ ГАНЧАЙ. Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю».

Вокладка: мяккая.

Колькасць старонак: 88.

Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

Анатацыя

З моманту выдання кнігі „Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай” прайшло восем гадоў. Увесь гэты час вялікай патрэбы рыхтаваць да друку новае яе выданне не было, паколькі ніводная з агучаных аўтарамі высноваў не была імі перагледжана, а прачытаць pdf-версію кнігі можа кожны жадаючы, спампаваўшы яе з сайта кamunikat.org.

Аднак, паступовае накапленне дадатковай фактуры прывяло да разумення таго, што аўтарамі дапушчана шмат памылак у апісанні гісторыі праваслаўных і грэка-каталіцкіх прыходаў Сапоцкінскага краю.

Недзе былі пераблытаны прыходы (парафіі), недзе даваліся памылковыя даты пабудовы храмаў, імёны фундатараў і святароў. Таму было вырашана скараціць тэкст папярэдняга выдання, прыбраць дадаткі (таблічныя і тэкставыя) і скласці тэкст новага выдання толькі з дзвюх частак – кароткай гісторыі распаўсюджання хрысціянства ў Аўгустоўскай пушчы і гісторыі прыходаў, якія былі праваслаўнымі і грэка-каталіцкімі.

Атрымалася выданне хутчэй краязнаўчае, таму паўтаруся – тым, хто хоча глыбей азнаёміцца з прычынамі з’яўлення польскага насельніцтва ваколіц Сапоцкіна, варта пачытаць першае выданне кнігі. У кнізе выкарыстаны фотаздымкі з калекцыі Аляксандра Сосны, а таксама малюнкі Зміцера Люціка (падрабязнее...).

     

На Гродзенскім бруку

«На Гродзенскім бруку»

Аўтар: Андрэй Вашкевіч.

Загаловак: «На Гродзенскім бруку».

Вокладка: мяккая.

Колькасць старонак: 99.

Кошт: 7 руб. (пры набыцці па па безнаяўным разліку).

Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

Анатацыя

Распавядаючы сёння пра гісторыю Гродна, мы ў першую чаргу згадваем пра самыя значныя падзеі з гістарычнага жыцця горада над Нёманам, пра самых знакамітых яго жыхароў: Давыда Гарадзенскага, Стэфана Баторыя, Элізу Ажэшку, Васіля Быкава і іншых герояў нашай багатай мінуўшчыны. Калі ў Гродна прыязджаюць суайчыннікі з Беларусі ці турысты з-за мяжы, здалёк – то найперш мы знаёмім іх са старадаўнімі цэрквамі і ўнікальнымі касцёламі, вядзем на Замкавую гару да сярэднявечнага замка Вітаўта, перабудаванага ў каралеўскі палац караля С. Баторыя, там апавядаем пра славу Гродна ў часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а, стоячы каля брамы Новага Замка, успамінаем аб сумным лёсе караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і апошніх гадах існавання калісці магутнай дзяржавы.

Калі мы пачынаем весці размову пра старыя прамысловыя прадпрыемствы нашага горада, то успамінаем толькі фабрыкі, заснаваныя ў XVIII ст. гродзенскім старастам Антоніем Тызенгаўзам. Аднак ужо ў сярэдзіне XIX ст. ад фабрык, пры дапамозе якіх амбіцыёзны стараста хацеў ператварыць Гродна ў “квітнеючую Галандыю на Нёмане”, не засталося і следу, а адзін з выдатнейшых знаўцаў Гродзеншчыны генерал Павел Баброўскі ў 1860 годзе пісаў, што ў Гродне “няма ніводнай прыстойнай фабрыкі”. Відавочна, ён меў рацыю, бо хіба можна назваць магутнай прамысловасцю пяць свячных фабрык, чатыры млыны, пяць бровараў, чатыры маленькія заводзікі па вырабу цэглы і адну майстэрню, дзе “круцілі” сігары. Агульны кошт гадавога прыбытку гэтых “прадпрыемстваў” дасягаў толькі 12-ці тысяч рублеў. Для параўнання, у тым самым 1860-ым годзе на гродзенскай прыстані было загружана і разгружана тавараў больш чым на 700 тысяч царскіх рублёў.

Ні ў часы Тызенгаўза, ні ў XIX ст. Гродна не стаў важным прамысловым цэнтрам. У гэтым сэнсе больш шчаслівым аказаўся недалёкі ад нас горад Беласток, які абавязаны сваім росквітам у канцы XIX ст. у асноўным развіццю тэкстыльнай прамысловасці. Зараз нас не здзіўляюць экскурсіі па гістарычных помніках прамысловасці старога Беластока, тым больш, што па ўсёй Еўропе архітэктары актыўна займаюцца рэканструкцыяй старых фабрык у дарагія памяшканні для бізнесменаў, мастацкія галерэі, выставачныя залы і г. д. (падрабязнее...).

     

ДА ПАДЗЕЯЎ 1863 – 64 г.г. НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ

«ДА ПАДЗЕЯЎ 1863 – 64 г.г. НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ»

Аўтар: Іван Буднік.

Загаловак: «ДА ПАДЗЕЯЎ 1863 – 64 г.г. НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ».

Вокладка: мяккая.

Колькасць старонак: 106.

Кошт: 10 руб. (пры набыцці па па безнаяўным разліку).

Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

Анатацыя

Падзеі 1863-64 г.г. для беларусаў застануцца на вякі важнейшым этапам на шляху да незалежнасці. Да іх мы будзем звяртацца і ў юбілейныя гады, і штогодна, бо яны з’явіліся чарговым яркім парывам народа да волі.

Хочацца звярнуцца да рэгіянальных падзей паўстання, што адбываліся на тэрыторыі тагачаснага Гродзенскага ўезда і горада Гродна. Паўстанню прысвечана вялікая літаратура, але гэта не гарантавала добрае веданне яго падзей і асобы яго кіраўніка асабліва людзьмі старэйшага веку, выхаваных на савецкай трактоўцы гэтага паўстання. Памятаючы аб гэтым, хацелася б вярнуцца да незабыўных падзей паўстання 1863-64 г.г., аддаць даніну павагі, выказаць захапленне подзвігам маладога пакалення, якое адважылася на самаахвярную барацьбу з адладжанай рэпрэсіўнай машынай Расійскай імперыі.

Падзеі памянёнага паўстання разглядаюцца ў нарысе ў межах сучаснага Гродзенскага раёна з улікам зацікаўленасці сучасных яго жыхароў. Тэрыторыя раёна часткова не супадае з тэрыторыяй уезда другой паловы ХІХ ст.: так, левабярэжная частка раёна ад дзяржаўнай мяжы з Літвой да в. Ласосна адносілася да Аўгустоўскага ўезда Царства Польскага, сучасны Адэльскі сельсавет – да Сакольскага (падрабязнее...).

     

Палітыка. Культура. Асоба. Нарысы па культуры Беларусі.

«Палітыка. Культура. Асоба.  Нарысы па культуры Беларусі»

Аўтар: Святлана Куль-Сяльверстава.

Загаловак: «Палітыка. Культура. Асоба. Нарысы па культуры Беларусі.».

Вокладка: мяккая.

Колькасць старонак: 197.

Кошт: 10 руб. (пры набыцці па па безнаяўным разліку).

Дзе набыць: спіс нашых гандлёвых партнёраў.

Анатацыя

У кнігу увайшлі нарысы па гісторыі і культуры Беларусі, а таксама матэрыялы, прысвечаныя метадалогіі і методыцы гістарычных даслеадаванняў. Асобнае месца дадзена разгляду літвінскай культунай традыцыі, як гісторыка-палітычнай і культурнай з’яве, а таксама праблемам пісьменнай культуры. Адрасавана прафесійным гісторыкам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

З прадмовы выдання

Культура, як з’ява чалавечага жыцця, мае шмат акрэсленняў і абліччаў. Яе можна разглядаць як сінонім цывілізацыі, а можна засяроджвацца толькі на асобных праявах духоўнай дзейнасці чалавека. Так ці інакш, разважаючы аб культуры, мы будзем звяртацца да ўсяго, што датычыць чалавека, у тым - да палітычных, эканамічных, сацыяльных працэсаў, уласцівасцяў чалавечай асобы.

Прадстаўленне карціны культурнага жыцця ў тую ці іншую эпоху не можа зводзіцца толькі да пераліку асобных інстытутаў, якія стварае грамадства для свайго духоўнага існавання, ці да апісання зместу культурных з’яў. Каб зразумець сутнасць, сэнс, значэнне і ролю культуры ў жыцці чалавека, неабходна ведаць умовы, у якіх яна развіваецца і існуе, вытокі культурных працэсаў. Такі падыход пакладзены ў падставу манаграфіі, якая прапануецца аўтаркай шаноўнаму чытачу.

У кнігу ўвайшлі нарысы, прысвечаныя розным галінам культурнага і палітычнага жыцця. Шэраг з іх носяць канцэптуальны і міждысцыплінарны характар. Гэта датычыцца, найперш, раздзелаў, прысвечаных літвінскай культурнай традыцыі. У апошнія часы літвінства, як гісторыка-культурная і палітычная з’ява, стала адной з запатрабаваных тэм для дыскусій і ў навуковым асяроддзі, і ў палітычнай палеміцы. Пры тым сутнасць літвінства дастаткова часта скажаецца. Апошняе адбываецца як з прычын неведання, не валодання гістарычнымі рэаліямі, так і з-за недобрасумленнасці асобных палітыкаў ці навукоўцаў. Таму менавіта, хоць сутнасць дадзенага тэрміну, уведзенага намі ў навуковы зварот паўтара дзесяцігоддзі таму, а таксама месца літвінскай культурнай традыцыі ў гісторыка-культурным і нацыятворчым працэсах неаднаразова асвятлялася аўтаркай гэтых радкоў у манаграфіі, артыкулах, выступленнях на навуковых імпрэзах, я палічыла мэтазгодным (падрабязнее...).